«Белтэлекам» уносіць змены ў напаўненне паслуг.
З 1 ліпеня 2026 года анлайн-кінатэатр «Амедыятэка» будзе выключаны з падпіскі «Ого!Кіно» і наступных пакетаў паслуг:
- «Сямейны 10+Кіно»;
- «ЯСНА 100+Кіно»;
- «ЯСНА 200+Кіно»;
- «ЯСНА Кіно (Амедыятэка)»;
- «ЯСНА Кіно+».
Пакет паслуг «ЯСНА Кіно (Амедыятэка)» спыніць сваё дзеянне, але карыстальнікі змогуць і далей глядзець якаснае кіно ў складзе пакетных рашэнняў. Механізм пераходу будзе зручным.
Усе бягучыя абаненты названага пакета будуць аўтаматычна пераведзены на пакет паслуг «ЯСНА Кіно (ivi)» без змянення кошту. Для гэтага не трэба наведваць офіс продажаў ці змяняць налады абсталявання – пераход адбудзецца бясшвоўна, а карыстальнікі атрымаюць доступ да адной з найбуйных бібліятэк фільмаў і серыялаў.
Мы працягнем развіваць нашы сэрвісы, каб прапаноўваць кліентам самы актуальны і запатрабаваны кантэнт.
Падрабязную інфармацыю пра абноўленыя тарыфы можна атрымаць па кругласутачным нумары 123 або на сайце кампаніі.
З 1 ліпеня 2026 года «Ого!Кіно» будзе аб’ядноўваць кантэнт чатырох папулярных анлайн-кінатэатраў: START, Іві, Wink і viju. Нагадваем, што зусім нядаўна каталогі Іві Лайт і Wink Лайт былі значна пашыраны, у тым ліку за кошт арыгінальнага кантэнту.
Кошт мультыплатформеннай падпіскі «Ого!Кіно» складае ўсяго 9,99 рублёў у месяц. І гэта значна больш выгадна, чым аплачваць доступ да кожнага анлайн-кінатэатра асобна!
Для новых абанентаў дзейнічае пробны перыяд: бясплатнае карыстанне на працягу 7 дзён пасля падключэння.