«ЯСНАе TV» пакажа ў прамым эфіры матч «Дынама-Мінск» - «Шахцёр»

30 мая ў 19.00 сталічны клюб «Дынама» згуляе з салігорскім «Шахцёрам» у рамках 11 тура чэмпіянату Беларусі па футболе. Тэлеканал ЯСНАе TV» пакажа матч у прамым эфіры.

Абодва клубы мараць аб чэмпіёнскім тытуле, але сінхронна змазалі старт сёлетняга сезону. Пасля траціны пройдзенай дыстанцыі лепшыя шанцы угнацца за лідэрам БАТЭ ў «гарнякоў» (чатыры ачкі адставання ад барысаўчан), але ў мінскага «Дынама» новы галоўны трэнер Леанід Кучук і прыкмечаны спецыялістамі прагрэс у гульні ў апошніх турах. Хто выйдзе пераможцам з дуэлі - інтрыгуючае пытанне надыходзячага футбольнага ўік-энду.

Па традыцыі на цэнтральным матчы тура ў прамым эфіры «ЯСНАе TV» будзе працаваць студыя. Спартыўны журналіст Мікалай Хадасевіч і пастаянны эксперт тэлеканала, экс-настаўнік БАТЭ (Барысаў), «Чарнаморац» (Адэса), «Карпаты» (Львоў), Алег Дулуб у перапынку і пасля матчу прааналіўуюць ключавыя моманты паядынку і падзеляцца сваім меркаваннем аб падзеях на полі. Каментаваць гульню будуць Фёдар Прошкін і Арцём Данілка.

«Дынама-Мінск» - «Шахцёр» - матч, які нельга прапусціць!