«ЯСНА» - нас мільён!

«Белтэлекам» падключыў мільённага абанента пакетаў паслуг «ЯСНА». Ім стаў Аляксей Мулярэнка з г. Салігорска Мінскай вобласці.

27 лістапада Аляксей разам з жонкай Наталляй і сынам Алегам прымаў віншаванні ў фірменным сэрвісным цэнтры кампаніі. Намеснік генеральнага дырэктара па камерцыйных пытаннях РУП «Белтэлекам» Сяргей Туромша і дырэктар Мінскага філіяла РУП «Белтэлекам» Андрэй Жаркевіч падзякавалі Аляксея Мулярэнка за выбар «ЯСНА» і ўручылі падарункі - тэлевізар і сертыфікат на бясплатнае карыстанне пакетам паслуг «ЯСНА 100» на працягу года.

- «ЯСНА» - адзін з самых паспяховых брэндаў кампаніі. Ён з"явіўся на рынку ў 2016 годзе і ўсяго за год змог заваяваць папулярнасць у беларускіх спажыўцоў, стаўшы пераможцам прэміі «Народная марка». А цяпер нам прыемна паведаміць, што выбар на карысць «ЯСНА» зрабілі ўжо мільён абанентаў, - адзначыў Сяргей Туромша. - Сёння важны дзень для нашай каманды. Гэта не толькі чарговы значны рубеж, але і стымул рухацца наперад, распрацоўваць новыя сэрвісы і імкнуцца да таго, каб сучасныя паслугі сувязі з"явіліся ў кожным доме.

Вядома ж кампанія не магла не сказаць дзякуй самым першым абанентам «ЯСНА». Гасцямі мерапрыемства сталі жыхары г. Салігорска, якія падключылі пакеты паслуг «ЯСНА» ў красавіку 2016 года. Адзначым, што сюрпрызы чакаюць усіх, хто падключыў пакет паслуг у гэты ж час і працягвае карыстацца ім да гэтай пары.

У гонар святочнай падзеі «Белтэлекам» анансуе яшчэ шэраг мерапрыемстваў. Так, прыемны сюрпрыз чакае ўсе сем"і, у якіх растуць дзяўчынкі з цёплым і светлым славянскім імем Ясна. Дзень нараджэння брэнда «ЯСНА» - 15 красавіка 2016 года, і ўсім маленькім з імем Ясна, якія з"явіліся на свет пасля гэтай даты, прыгатаваны ў падарунак яркі дзіцячы ровар «ясная». Бацькоў дачок з такім выдатным імем таксама чакае спецыяльная прапанова на пакет паслуг «ЯСНА 100». Даведацца падрабязнасці можна ва ўсіх сэрвісных цэнтрах РУП «Белтэлекам».

Па ўсёй краіне кампанія «Белтэлекам» развівае сучасную оптавалакновую інфраструктуру, якая дазваляе забяспечыць якасна новы ўзровень паслуг. Брэнд «ЯСНА» аб"ядноўвае пакетныя рашэнні для абанентаў сетак GPON. Тры асноўныя паслугі - высакахуткасны Інтэрнэт, тэлебачанне ZALA, безлімітная тэлефанія ў сетцы «Белтэлекам» - могуць быць дапоўнены доступам да грамадскіх кропках Wi-Fi РУП «Белтэлекам», эфірным тэлебачаннем або паслугай «Разумны дом». У лінейцы таксама прадстаўлены высакахуткасныя «ЯСНА 100», «ЯСНА 200» і пакеты з бонусамі кампутарнай гульні World of Tanks.

Кампанія «Белтэлекам» ад душы дзякуе ўсіх абанентаў за выбар нашых паслуг.