Яшчэ больш фільмаў і серыялаў: у ZALA з'явіліся новыя тэлеканалы

1 лютага 2023 года ў пашыраных і базавых пакетах ZALA IPTV, а таксама ў базавым пакеце «Канапа ТБ» SMART ZALA на 48-й і 49-й кнопках пачалося вяшчанне тэлеканалаў «AMEDIA» і «AMEDIA HIT».

AMEDIA – тэлеканал разлічаны на мужчынскую аўдыторыю. У эфірнай сетцы канала – рэйтынгавыя серыялы, фільмы (ад экшн-блакбастараў да чорных камедый), дакументальныя стужкі, пазнавальныя праграмы, перадачы аб актыўных відах спорту і трансляцыі экстрэмальных спаборніцтваў.

Amedia Hit – тэлеканал сусветных хітоў. Залатая бібліятэка HBO, а таксама серыялы і фільмы іншых студый, якія сталі класікай ТБ.

Таксама інфармуем, што з 1 лютага 2023 года завяршаецца трансляцыя тэставага тэлеканала «AMEDIA 2» у пашыраных і базавых пакетах ZALA IPTV, а таксама ў базавым пакеце «Канапа ТБ» SMART ZALA.

У дадатковым тэматычным пакеце «Прэміум» ZALA IPTV і SMART ZALA спыняецца вяшчанне тэставага тэлеканала «Amedia Premium».