Wi-Fi для кліентаў і супрацоўнікаў: «Белтэлекам» прапануе лінейку тарыфаў для бізнесу | Белтелеком

Wi-Fi для кліентаў і супрацоўнікаў: «Белтэлекам» прапануе лінейку тарыфаў для бізнесу

Wi-Fi-доступ ужо даўно стаў стандартам гасціннасці і эфектыўнай працы. Каб дапамагчы бізнесу быць бліжэй да кліентаў, «Белтэлекам» прапануе паслугу па арганізацыі бесправадных сетак «пад ключ». Рашэнне падыходзіць усім: ад буйных прадпрыемстваў да невялікіх кампаній і індывідуальных прадпрымальнікаў.

З паслугай «Прадастаўленне ў карыстанне сеткі Wi-Fi» заказчык можа атрымаць уласную брэндаваную сетку з унікальнай назвай (SSID). «Белтэлекам» возьме на сябе ўсе тэхнічныя пытанні: ад устаноўкі абсталявання да настройкі сістэмы аўтарызацыі ў адпаведнасці з заканадаўствам.

Лінейка тарыфаў адаптаваная пад розныя задачы і маштабы бізнесу.

Прадстаўляюцца на абсталяванні РУП «Белтэлекам»:

«Базавы+» – для абанента ствараецца асобная сетка Wi-Fi: устанаўліваецца і наладжваецца абсталяванне (кропка доступу), партал аўтарызацыі афармляецца ў фірменным стылі. Доступ карыстальнікаў ажыццяўляецца праз старонку аўтарызацыі па PIN-кодзе, атрыманаму на нумар мабільнага тэлефона. Хуткасць перадачы даных канала доступу ў сетку Інтэрнэт – 7 Мбіт/с на кропку доступу.

 «Free WI-FI» – аптымальнае рашэнне для малога і сярэдняга бізнесу. Асобны партал са стандартным афармленнем, тыпавыя назвы кропак доступу па сферах дзейнасці («Free Wi-Fi крама», «Free Wi-Fi гатэль», «Free Wi-Fi АЗС» і інш.). Бясплатны доступ для гасцей – 2 гадзіны ў суткі з хуткасцю перадачы даных канала доступу ў сетку Інтэрнэт 7 Мбіт/с. Для доступу звыш ліміту можна набыць карту доступу Wi-Fi, падключыўшыся да SSID Beltelecom на той жа кропцы доступу.

Прадстаўляецца на абсталяванні абанента:

    «Базавы Лайт+» – абанент падключаецца да сістэмы аўтарызацыі «Белтэлекам» пры наяўнасці ўласнай сеткі Wi-Fi. Партал аўтарызацыі настройваецца ў фірменным стылі. Доступ карыстальнікаў ажыццяўляецца праз старонку аўтарызацыі па PIN-кодзе, атрыманаму на нумар мабільнага тэлефона. Хуткасць перадачы даных канала доступу ў сетку Інтэрнэт – 7 Мбіт/с на кропку доступу.
         Для тарыфных планаў «Базавы+», «Базавы Лайт+» даступныя дадатковыя сэрвісы.

Брэндаванне – настройка партала ў фірменным стылі кампаніі.

Рэдырэкт – аўтаматычны пераход на патрэбную старонку пасля ўваходу.

Прагляд статыстыкі карыстальнікаў на старонцы адміністравання – колькасць падключэнняў, час сесій, гадзіны пік.

Настройка рэкламных банераў – магчымасць самастойна настройваць параметры рэкламных банераў праз старонку адміністравання.

Даданне навін – размяшчэнне інфармацыі аб падзеях, што маюць адбыцца, або даведачных даных (меню, нумары тэлефонаў).

А таксама: праца з водгукамі, генерацыя PIN-кодаў, кіраванне лакацыямі для абанентаў, якія выкарыстоўваюць некалькі SSID, і іншыя карысныя опцыі.

Для тых, хто жадае атрымаць максімум рэкламных магчымасцяў, даступныя дадатковыя платныя сэрвісы «SMS-інфармаванне» і «Паказ рэкламных ролікаў».

Азнаёміцца з умовамі аказання паслугі і пакінуць заяўку можна на сайце beltelecom.by, у офісах продажаў ці па нумары 123.

 Падключайце Wi-Fi для бізнесу ад «Белтэлекам»!