Выбары дэпутатаў-2024: асноўная тэма дня інфармавання

15 лютага ў «Белтэлекаме» прайшоў адзіны дзень інфармавання. Асноўная тэма мерапрыемства – «Выбары дэпутатаў-2024: аргументы і факты».

З калектывам прадпрыемства сустрэлася Зінаіда Кавалей, старшы выкладчык Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У фармаце відэаканферэнцыі да зносін далучыліся структурныя падраздзяленні ўсёй рэспублікі.

Бягучая выбарчая кампанія стане найбуйнейшай за ўсю гісторыю незалежнай Беларусі. Трэба абраць 110 дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і 12514 дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў.

Адзіны дзень галасавання пройдзе 25 лютага 2024 года з 8.00 да 20.00. У каго не будзе магчымасці прыйсці на ўчастак у гэты дзень, могуць прагаласаваць датэрмінова з 20 да 24 лютага з 12:00 да 19:00. Прагаласаваць дома можна толькі 25 лютага.

З 9 лютага кожны выбаршчык можа праверыць, ці ўключаны ён у спіс для галасавання і ці правільна ўказаны звесткі аб ім.

З дакладам па пытаннях бяспекі дарожнага руху на дне інфармавання таксама выступіла Ганна Банадык, старшы інспектар галоўнага ўпраўлення ДАІ.

Дзякуем спікерам за змястоўную дыскусію.