Вопыт пакаленняў і тэхналогіі будучыні: «Белтэлекам» атрымаў узнагароду Дзяржстандарта | Белтелеком

Вопыт пакаленняў і тэхналогіі будучыні: «Белтэлекам» атрымаў узнагароду Дзяржстандарта

«Белтэлекам» атрымаў перамогу ў спецыяльнай намінацыі «Сувязь пакаленняў і будучыні» маштабнага творчага чэленджа «Беларуская якасць – традыцыі, працавітасць, тэхналогіі». Конкурс, арганізаваны Дзяржаўным камітэтам па стандартызацыі, аб’яднаў вядучыя арганізацыі розных сфер – ад флагманаў айчыннага рынку да ўстаноў адукацыі і культуры. Усяго на разгляд журы былі прадстаўлены 260 відэаролікаў.

Ганаровая ўзнагарода стала прызнаннем стратэгіі прадпрыемства, у якой шматгадовы вопыт і стваральная праца пакаленняў спалучаюцца з энергіяй будучыні і самымі сучаснымі лічбавымі рашэннямі.

Генадзь Мельнікаў, першы намеснік генеральнага дырэктара РУП «Белтэлекам»:

– Да пытанняў якасці мы падыходзім комплексна: ад даступнасці паслуг у самым аддаленым населеным пункце да ўсмешкі супрацоўніка ў офісе продажаў або аператыўнага вырашэння пытання ў службе 123. Наша мэта – каб кожны абанент быў упэўнены: «Белтэлекам» – гэта надзейнасць, камфорт і тэхналогіі будучыні, даступныя ўжо сёння. Мы стварылі сур’ёзны зачын і ў 2026 годзе працягнем маштабную мадэрнізацыю інфраструктуры, каб нашы новыя сэрвісы рабілі жыццё беларусаў больш простым і якасным.

Відэаролік да чэленджу быў створаны творчай камандай тэлеканала «ЯСНАе ТV» з дапамогай тэхналогій штучнага інтэлекту. Выкарыстанне ШІ дазволіла ўвасобіць на экране яркі візуальны шэраг і стала яшчэ адным доказам інавацыйнага падыходу кампаніі да працы.

Шчыра дзякуем усім, хто падтрымаў нас у чэлендже, – ваш давер і ёсць наш галоўны стымул да развіцця!

Важна адзначыць, што ў 2025 годзе «Белтэлекам» пяты раз пацвердзіў статус лаўрэата Прэміі Урада за дасягненні ў галіне якасці. Высокая ўзнагарода стала вынікам сістэмнай работы ўсяго калектыву па бесперапынным удасканаленні якасці паслуг.