Віншуем з Новым годам і Калядамі! | Белтелеком

Віншуем з Новым годам і Калядамі!

Паважаныя сябры!

«Белтэлекам» сардэчна віншуе вас з блізкімі Новым годам і Калядамі!

Адыходзячы год стаў для нас па-сапраўднаму знакавым: мы адсвяткавалі 30-годдзе кампаніі, абнавілі брэнд, напоўнілі яго сучаснымі сэнсамі і амбіцыйнымі арыенцірамі. 

Мы ўваходзім у 2026-ы з новымі сіламі, энергіяй і натхненнем. Наша каманда зробіць усё магчымае, каб новыя тэхналогіі працавалі ў кожным кутку краіны, а вы заўсёды заставаліся на сувязі з тымі, хто дарагі. Дзякуем за давер – гэта наш галоўны стымул да пастаяннага развіцця і руху наперад.

Няхай святочныя дні напоўняць вашы дамы цяплом, утульнасцю і радасцю. Жадаем моцнага здароўя, выдатнага настрою і здяйснення самых запаветных мар!

Мы заўсёды побач. Кожны год. Кожны дзень.

Шчаслівага Новага года!

Ваш «Белтэлекам»