Віншуем з Новым годам і Калядамі

Паважаныя калегі, дарагія сябры!

Прыміце самыя шчырыя віншаванні з Новым годам і Калядамі.

Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства электрасувязі «Белтэлекам» цэніць Ваш давер і шматгадовае плённае супрацоўніцтва. Ваша падтрымка натхняе нас на дасягненне новых вышынь і жаданых мэт.

Няхай 2024-ы стане для ўсіх нас годам яркіх магчымасцей, працвітання і поспеху. Жадаем моцнага здароўя, святочнага настрою, шчасця і дабрабыту.

Няхай час цудаў падорыць вам неацэнныя імгненні зносін з блізкімі, сябрамі і калегамі. Заўсёды заставайцеся на сувязі!

З найлепшымі пажаданнямі,
ваш «Белтэлекам»

s-novym-godom!