Віншуем нашых калег-вадзіцеляў з прафесійным святам – Днём аўтамабіліста і дарожніка!

Кожны год у апошнюю нядзелю кастрычніка ў нашай краіне адзначаецца Дзень аўтамабіліста і дарожніка. У 2024 годзе дата святкавання прыпадае на 27 кастрычніка.

Па традыцыі напярэдадні прафесійнага свята Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь ушаноўвае лепшых вадзіцеляў за работу без дарожна-транспартных здарэнняў і парушэнняў правілаў дарожнага руху. Мы ганарымся тым, што нашы калегі-вадзіцелі заўсёды ў ліку ўзнагароджаных!

Сёлета нагрудным знакам «За працу без аварый» удастоены 28 вадзіцеляў РУП «Белтэлекам», з якіх 8 атрымалі ўзнагароду І ступені. Адзначым, што нагрудны знак «За працу без аварый» мае дзве ступені: II ступень уручаецца за безаварыйны стаж не менш як 5 гадоў, а I ступень – за стаж не менш як 8 гадоў.

Віншуем нашых калег з заслужанай узнагародай! Ваша майстэрства і высокі прафесіяналізм – залог дакладнай і зладжанай працы, бесперапыннасці тэхналагічнага працэсу і аператыўнага рашэння пастаўленых задач. Дзякуй за вашу працу, адказнасць і прафесіяналізм!

Усім працаўнікам, для якіх Дзень аўтамабіліста і дарожніка, з'яўляецца прафесійным святам, шчыра жадаем бяспечных дарог, прыемных паездак, здароўя, дабрабыту і заўсёды добрага настрою!

У папярэднія гады вадзіцелі РУП «Белтэлекам» неаднаразова атрымлівалі нагрудны знак Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь «За работу без аварый». За апошнія 10 гадоў гэтай ганаровай узнагароды ўдастоены 387 вадзіцеляў нашай кампаніі, з іх 129 – першай ступені.