Вясна – гэта самы час адправіцца за горад, адпачыць на свежым паветры і заняцца дабрабытам дачнага ўчастка. Але пасля вяртання застаецца нямала пытанняў: ці ўсё ў парадку з загарадным домам, пакуль вас няма? «Белтэлекам» прапануе простае і надзейнае рашэнне – паслугу «Відэакантроль». Цяпер заўсёды можна быць у курсе падзей на дачы і не хвалявацца за цэласць маёмасці.
«Відэакантроль» – сучасная сістэма, якая дазваляе арганізаваць кругласутачны маніторынг вашага ўчастка. Доступ да камер даецца праз мабільнае прыкладанне або web‑партал, а даныя надзейна захованы ў воблаку. Нашы спецыялісты прапануюць аптымальнае рашэнне пад ключ з улікам індывідуальных пажаданняў, уключаючы стварэнне сістэмы відэаназірання, настройку, прадастаўленне ў карыстанне камплекта абсталявання і тэхнічную падтрымку.
Для прыватных дамоў выдатна падыдуць тарыфныя планы:
Падключыўшы паслугу «Відэакантроль» ад «Белтэлекам», вы зможаце назіраць за домам і ўчасткам адначасова з некалькіх прылад, а ўстанавіўшы камеру перад варотамі або форткай – бачыць усіх наведвальнікаў. Калі на вашай тэрыторыі яшчэ няма жылых пабудоў або вы не пражываеце там увесь час, камеры можна выкарыстоўваць для папярэджвання крадзяжу, бо акрамя кантролю за станам прысядзібных тэрыторый, устаноўка сістэмы відэаназірання з’яўляецца «прафілактыкай» супрацьпраўных дзеянняў.
«Відэакантроль» дапамагае захоўваць спакой не толькі за маёмасць, але і за самых блізкіх. Вы заўсёды зможаце пераканацца, што дзеці гуляюць у бяспецы на ўчастку, а пажылыя бацькі, якія засталіся за горадам, адчуваюць сябе добра. Адзін позірк на экран смартфона – і вы ведаеце, што з вашымі роднымі ўсё добра.
Для падключэння паслугі «Відэакантроль» звяртайцеся ў офіс продажаў «Белтэлекам» або пакідайце заяўку на сайце.
Нашы спецыялісты заўсёды гатовы пракансультаваць і дапамагчы па кругласутачным нумары 123!