Увазе карыстальнікаў сэрвісу «Відэа па падпісцы» інтэрактыўнага тэлебачання ZALA»

«Белтэлекам інфармуе аб закрыцці сэрвісу «Відэа па падпісцы» інтэрактыўнага тэлебачання ZALA» з 29.12.2023. З гэтага моманту карыстальнікам стануць недаступныя ўсе каталогі гэтага сэрвісу: «Мастацкае кіно», «Дзецям», «Замежныя серыялы» і «Айчынныя серыялы».

Для аматараў кіно мы падрыхтавалі падборку папулярных тарыфных планаў і сэрвісаў, якія адкрываюць доступ да багатых калекцый фільмаў і серыялаў.

Вялікай папулярнасцю ў абанентаў карыстаюцца пакеты паслуг «ЯСНА 100+ Кіно», «ЯСНА 200+ Кіно», «Сямейны 10+ Кіно». Акрамя нелімітаванага доступу да сеткі Інтэрнэт, інтэрактыўнага тэлебачання на ўмовах тарыфнага плана «ZALA: усё ўключана», неабмежаванай колькасці тэлефонных злучэнняў у сетцы «Белтэлекам» з паслугай CLIP, карыстальнікам пакетаў паслуг даступныя падпіскі да анлайн-кінатэатраў «ІВІ» і «Амедыятэка», а таксама каталогу more.tv.

Звяртаем вашу ўвагу, што для карыстання пакетамі «ЯСНА 100 + Кіно», «ЯСНА 200 + Кіно», «Сямейны 10 + Кіно» неабходна ТБ-прыстаўка B800. Падключэнне ажыццяўляецца пры наяўнасці тэхнічнай магчымасці.

Абаненты, якія карыстаюцца паслугамі доступу ў сетку Інтэрнэт або пакетамі паслуг лінеек «ЯСНА» і «Сямейны», могуць аформіць падпіску на анлайн-кінатэатры «Кінапошук» (у складзе падпіскі Яндэкс плюс), «Прэм'ер», Okko.

Падлучыўшыся да пакетаў паслуг «ЯСНА 100 + Кіно», «ЯСНА 200 + Кіно», «Сямейны 10 + Кіно» або аформіўшы падпіску на анлайн-кінатэатры «Кінапошук», «Прэм'ер» і Okko, вы атрымаеце доступ да вялізнай бібліятэкі фільмаў, серыялаў і мультфільмаў, якія можна глядзець у любы час. Гэта выдатная магчымасць разнастаіць свой вольны час і атрымаць асалоду ад прагляду любімых кінастужак прама ў сябе дома. Падключайцеся ўжо сёння і апускайцеся ў захапляльны свет кіно!