Увазе карпаратыўных кліентаў

Паслугі «Белтэлекама» сталі яшчэ бліжэй да кліентаў - у красавіку пачала работу новая група продажу паслуг, арыентаваная на працу з юрыдычнымі асобамі г. Мінска.

 

Кампанія «Белтэлекам» прапануе карпаратыўным кліентам (юрыдычным асобам) поўны спектр сучасных тэлекамунікацыйных паслуг. Сфера іх прымянення шырокая: у розных галінах, у бізнэсе любога маштабу новыя тэхналагічныя рашэнні дазваляюць значна павышаць выніковасць. З улікам індывідуальных задач кожнага кліента «Белтэлекам» гатовы рэалізаваць комплексныя рашэнні і цалкам забяспечыць патрэбу офіса, прадпрыемствы або вытворчасці ў паслугах сувязі. Пры гэтым спецыялісты кампаніі прыкладаюць усе намаганні для таго, каб жадаючыя маглі аператыўна падключыць паслугі, атрымаць кваліфікаваную кансультацыю або дапамогу ў выбары патрэбных рашэнняў.

 

Група продажу паслуг акажа неабходныя кансультацыі па пытаннях аказання, заключэння і суправаджэння абаненцкіх дагавораў па паслугах, вытворчасць якіх ажыццяўляецца ў Міжнародным цэнтры камутацыі РУП «Белтэлекам»:

 

  • прадастаўленне ў карыстанне міжгародніх / міжнародных каналаў;
  • хостынг ў Цэнтры апрацоўкі даных;
  • гукаўзмацненне і агучванне мерапрыемстваў;
  • відэаканферэнцыя;
  • інтэрактыўнае апытанне і інш.

 

Пры неабходнасці можа быць арганізавана кансультацыя з тэхнічнымі спецыялістамі.

 

Група продажу паслуг размешчана ў будынку Міжнароднага цэнтра камутацыі па адрасе: г.Мінск, ул.Захарова, 55, кабінет 107. Час працы: панядзелак - пятніца з 8.30 да 18.00

 

Даведацца дадатковую інфармацыю можна па тэлефонах: (017) 217 15 15; (017) 217 16 14; (017) 217 16 13 ці па е-mail: ost@mck.beltelecom.by