У SMART ZALA з'явіліся новыя тэлеканалы

9 жніўня ў складзе базавага пакета «Канапа ТБ» SMART ZALA пачалася трансляцыя новых тэлеканалаў.

На 158-й кнопцы арганізавана вяшчанне тэлеканала «Рэтра». У яго эфіры - папулярныя фільмы і перадачы 50-х - 80-х гадоў XX стагоддзя. Дакументальныя стужкі і аўтарскія праграмы пра зоркі тэатра, кіно і эстрады мінулых гадоў.

Тэлеканал «+TV» (22 кнопка) робіць акцэнт на сямейных каштоўнасцях і традыцыях, папулярызуе здаровы лад жыцця. У эфіры прадстаўленыя перадачы аб карыснай ежы, ёзе і гімнастыцы, пра здароўе і прыгажосць, а таксама мультфільмы і кіно.

«У гасцях у казкі» - казачны канал для ўсёй сям'і c тэматычным кантэнтам з усіх куткоў свету. Класічныя і сучасныя экранізацыі народных і аўтарскіх казак, шэдэўры савецкага кіно, мультфільмы, папулярныя сучасныя казкі-серыялы і фэнтэзі. Добрыя і павучальныя гісторыі пашыраюць кругагляд дзіцяці і дапамагаюць сфарміраваць правільныя жыццёвыя каштоўнасці. Уключайце кнопку 103.

«Barely Legal» - забаўляльны канал для гледачоў старэйшых за 18 гадоў прапануе праграмы эратычнай накіраванасці. Кнопка - 161.

«FILMUADRAMA» - гэта каханне з першай серыі, як заяўляюць стваральнікі. Аснова «FILMUADRAMA» - бібліятэка серыялаў вытворчасці кампаніі FILM.UA, у якой накоплена нямала гадзін якасных шматсерыйных фільмаў. Канал прадстаўлены на 43-й кнопцы.

Прыемнага прагляду!