У Слоніме адкрыўся абноўлены сэрвісны цэнтр

У жніўні ў Слоніме адкрыўся абноўлены сэрвісны цэнтр кампаніі «Белтэлекам».

Сучасны офіс абсталяваны найноўшым тэхнічным абсталяваннем. Кліенты - і фізічныя, і юрыдычныя асобы - могуць атрымаць тут максімальны спектр паслуг электрасувязі.

- Функцыянальныя сэрвісныя цэнтры «Белтэлекама» вітаюць сваіх кліентаў па ўсёй Гродзенскай вобласці. Тут можна пазнаёміцца

з тэлекамунікацыйнымі паслугамі, аформіць заяўкі на падключэнне і атрымаць кансультацыю па ўсіх пытаннях, - адзначыў начальнік Слонімскага занальнага вузла электрасувязі Ігар Бялоў.

У сэрвісным цэнтры чатыры працоўныя месцы для заключэння дагавораў з абанентамі і майстэрня па рамонце канцавых абаненцкіх прылад (стацыянарных тэлефонаў, мадэмаў, прыставак). Спецыялісты па працы з юрыдычнымі асобамі дапамогуць выбраць паслугі для бізнесу. У іх ліку: высакахуткасны доступ у інтэрнэт, відэакантролю, прадастаўленне ў карыстанне сеткі Wi-Fi, пакеты паслуг і інш.

Для наведвальнікаў з малымі арганізаваны ўтульны дзіцячы куток.

Спадзяемся, што сэрвісны цэнтр РУП «Белтэлекам» парадуе нават самых патрабавальных кліентаў.

Чакаем вас па адрасе: г. Слонім, вул. Маякоўскага, 5. Час працы: панядзелак - пятніца: 9.00 - 19.00; субота: 9.00 - 14.00; нядзелю і святочныя дні - выхадны. Тэлефон: 46-130.