У сетцы Evika – пяць новых адрасоў!

Выдатныя навіны для ўладальнікаў электрамабіляў! У сетцы электразарадных станцый Evika з'явілася адразу пяць новых адрасоў. Дзве ЭЗС ужо працуюць у Жодзіне, па адной – у Гомелі, Баранавічах, Брэсце.

У Жодзіне зарадзіць электракар можна па адрасах: вул. 50 год Кастрычніка, 23а і вул. Савецкая, 1, корп. 1. Там устаноўлены аднапаставыя станцыі магутнасцю 22 кВт.

У Гомелі па вул. Пушкіна, 6 ўстаноўлена двухпаставая ЭЗС – 2х22 кВт. Двухпаставая ЭЗС можа зараджаць адначасова два электрокара або аўта з гібрыдным рухавіком, забяспечваючы поўную зарадку батарэі пераменным токам за 4-8 гадзін.

У г. Баранавічы аднапаставая станцыя Evika размешчана на вул. Жукава, 16/2. У г. Брэсце на вул. Вулькаўскай, 58/1 таксама ўстаноўлена аднапаставая станцыя магутнасцю 22 кВт.

Брэнд Evika паспяхова развіваецца, дапаўняючы партфоліё тэхналагічных рашэнняў кампаніі «Белтэлекам». Уладальнікі электракараў ацанілі перавагі зарадкі з дапамогай Evika, галоўныя з якіх – камфорт і бяспека. ЭЗС размяшчаюцца пераважна ў спальных раёнах, каля офісаў ці бізнес-цэнтраў, пры гэтым кожная станцыя знаходзіцца пад відэакантролем. Як вынік – кожны месяц колькасць электразарадных сесій павялічваецца.

«Белтэлекам» працягне развіваць і папулярызаваць свой брэнд электразаправак. Да канца года сетка Evika значна пашырэе.

Як зарадзіцца? Неабходна ўсталяваць мабільнае прыкладанне ISKRA. Яно дапаможа знайсці бліжэйшую зарадную станцыю на карце і пракласці да яе маршрут, даведацца пра тэхнічныя параметры сесіі, сачыць за ходам зарадкі, прагледзець гісторыю сесій. Дадатак ISKRA даступны для спампоўкі ў App Store на IOS і ў Google play на Android.

Кошт паслугі – 0,4 руб. за 1 кВт*г. Вырабіць аплату можна картамі самых папулярных аплатных сістэм.

Сайт Evika.by дапаможа ўладальнікам электрамабіляў хутка знайсці бліжэйшую зарадную станцыю для свайго транспартнага сродку. Рэсурс прапануе зручны пошук адрасоў электразаправак Evika. Трэба толькі ўвесці свой горад ці раён, і рэсурс прапануе спіс усіх даступных ЭЗС.