II Міжнародная выстава «Нацыянальная бяспека. Беларусь-2024» пройдзе з 19 па 21 чэрвеня ў «Мiнск-Арэне». Арганізатарамі выстаўкі выступаюць Дзяржаўны сакратарыят Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь, Упраўленне справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і РУП «Нацыянальны выставачны цэнтр «БелЭкспа».
Падзеі геапалітычнага характару, якія адбываюцца сёння ў свеце, ставяць перад вучонымі, спецыялістамі-практыкамі, прадстаўнікамі навукі, экспертамі задачы ўдасканалення канцэптуальных асноў у сферы забеспячэння нацыянальнай бяспекі. Гэты вектар узяты за аснову ключавых тэматычных блокаў II Міжнароднай выставы індустрыі бяспекі «Нацыянальная бяспека. Беларусь-2024».
У гэтым годзе выстава пашырае свае межы і, вядома, паглыбляе навукова-дзелавую праграму. Канферэнцыі, семінары, круглыя сталы, на якіх эксперты абмяркуюць умовы прамысловага і навукова-тэхнічнага развіцця, а таксама міжнароднага супрацоўніцтва ў сферы гарантавання нацыянальнай бяспекі.
Падрабязней пра выставу можна даведацца на спецыялізаваным сайце nbbexpo.by.