«Белтэлекам» працягвае актыўнае развіццё сеткі BeltelecomShop у рэгіёнах. Сёння ў горадзе Мазыру расчыніла свае дзверы новая фірменная крама, размешчаная на першым паверсе папулярнага гандлёва-забаўляльнага цэнтра GLOBAL MARKET па адрасе: бульвар Дружбы, 11А.
Гэта ўжо 2-і гандлёвы аб’ект у Мазыру і 5-ы ў Гомельскай вобласці.
– Запуск другой крамы BeltelecomShop у Мазыры – гэта адказ на рост попыту з боку нашых кліентаў. Вопыт работы першай лакацыі, адкрытай у 2024 годзе, паказаў, што такі фармат максімальна запатрабаваны: мясцовыя жыхары з ахвотаю набываюць сучасную тэхніку лепшых айчынных і сусветных брэндаў у нашай сетцы. Мэта, якую мы ставім перад сабой, – прапанаваць сваім кліентам не проста шырокі асартымент, а максімальна камфортныя ўмовы, такія як растэрміноўка да 24 месяцаў, – падкрэсліў начальнік Мазырскага ЗВЭС Гомельскага філіяла РУП «Белтэлекам» Аляксандр Болсун.
BeltelecomShop – гэта ўніверсальная пляцоўка з багатым выбарам тэхнікі і шырокім спектрам сучасных лічбавых паслуг. Тут можна атрымаць кансультацыю, параўнаць тавары і абраць якраз тое, што трэба!
У гонар адкрыцця першых пакупнікоў чакалі прыемныя бонусы – фірменныя сувеніры кампаніі «Белтэлекам».
Запрашаем мазыран наведаць новы BeltelecomShop! Чакаем за пакупкамі штодня, з 10:00 да 21:00, без выхадных.