У інтэрактыўным тэлебачанні ZALA і SMART ZALA з'явіліся новыя тэлеканалы

Паважаныя абаненты!

18 мая 2020 года ў складзе базавых і пашыраных пакетаў інтэрактыўнага тэлебачання ZALA, а таксама ў складзе пакета «Канапа ТБ» SMART ZALA будзе арганізавана тэставае вяшчанне тэлеканалаў «Amedia», «Amedia 2» і «AMEDIA HIT» .

У тэставым рэжыме пачалася трансляцыя тэлеканала «Цалкам сакрэтна» ў дадатковым тэматычным пакеце «Пазнавальны» ZALA IPTV і пакеце «Канапа ТБ» SMART ZALA, тэлеканала «Amedia Premium» ў дадатковым тэматычным пакеце «Прэміум» ZALA IPTV.

Таксама інфармуем аб спыненні трансляцыі ў ZALA тэлеканалаў «Star Cinema» ,«Star Family» і «BOLT» з 18 мая 2020 года.

Amedia - мужчынскі тэлеканал, у эфіры якога дакументальныя праграмы на самыя актуальныя тэмы, незалежныя журналісцкія расследаванні, біяграфіі і інтэрв'ю з яркімі асобамі, найноўшыя навуковыя даследаванні і эксперыменты, гісторыі поспеху і многае іншае.

Amedia 2 - жаночы тэлеканал, у праграме перадач якога вы знойдзеце фільмы самых папулярных жанраў: меладрамы, рамантычныя камедыі, драмы і дэтэктывы, расійскія і замежныя серыялы. Таксама Amedia 2 пакажа рэпартажы з чырвоных дарожак, канцэрты сусветных зорак, дакументальныя фільмы і перадачы пра моду.

AMEDIA HIT - тэлеканал сусветных хітоў. Залатая бібліятэка HBO, а таксама серыялы і фільмы іншых студый, якія сталі «класікай» ТБ.

«Цалкам сакрэтна» - у эфіры лепшыя дакументальныя фільмы і мастацкія фільмы расследавання. Разведчыкі і дыпламаты, публіцысты і палітыкі, пісьменнікі і крыміналісты падзеляцца сваімі версіямі гучных падзей, раскажуцьабрасследаваннях і загадках, пра мінулае і сучаснасць сакрэтных службаў.

Amedia Premium - тэлеканал прэм'ер. Толькі тут вас чакаюць усе новыя серыялы, сезоны і фільмы HBO - адначасова з усім светам, а таксама хіты вядучых студый свету (FOX, Showtime, Starz, BBC, Sony Pictures) і прэм'еры расійскіх серыялаў і фільмаў.