У «Белтэлекаме» вызначылі пераможцаў рэспубліканскага конкурсу «Лепшы прадавец»

Традыцыйны конкурс прафесійнага майстэрства «Лепшы прадавец РУП «Белтэлекам» адбыўся ў Гомелі 5-8 кастрычніка. Яго мэта - павышэнне прафесіяналізму супрацоўнікаў і культуры абслугоўвання кліентаў.

Конкурс аб'яднаў больш за 40 прадстаўнікоў усіх філіялаў кампаніі: спецыялістаў па продажы, якія сталі пераможцамі або прызёрамі абласных этапаў, а таксама кіраўнікоў аддзелаў прасоўвання паслуг і службаў продажаў. На працягу чатырох дзён яны змагаліся за званне мацнейшых у сваёй справе.

Журы вызначыла пераможцаў у індывідуальных намінацыях: «Лепшы спецыяліст па продажы масавых паслуг (абслугоўванне фізічных асоб)»; «Лепшы спецыяліст па актыўных продажах (абслугоўванне юрыдычных асоб)»; каманднай намінацыі «Лепшая служба продажаў».

Каб даказаць сваю перавагу ў кожнай з намінацый, удзельнікам прыйшлося прайсці некалькі этапаў. Тэарэтычныя веды спецыялісты дэманстравалі ў конкурсе «Гульні розуму» і шляхам online-тэставання. У практычную частку ўвайшлі конкурсы «Продаж з першага слова» і «Дзелавыя перамовы». У каманднай намінацыі «Лепшая служба продажаў» кожнай камандзе патрабавалася падрыхтаваць прэзентацыю новага тавару ў конкурсе «Retail Start-up» і абараніць бізнэс-план развіцця рэгіёну.

Ацэньваючы удзельнікаў, члены журы ўлічвалі многія параметры. Акрамя дасканалых ведаў паслуг і парадку іх аказання, ўлічваліся валоданне сучаснымі тэхналогіямі продажаў, уменне аргументаваць і пераконваць кліентаў.

Па выніках конкурсу ў намінацыі «Лепшы спецыяліст па продажы масавых паслуг» перамогу атрымала Марыя Гардзіенка (Гродзенскі філіял), другое месца заняў Аляксей Банцэвіч (Брэсцкі філіял), трэцяе месца дасталася Таццяне Салаўёвай (Мінскі філіял).

У намінацыі «Лепшы спецыяліст па актыўных продажах» першай апынулася Марыя Кузьмянкова (філіял «МГТС»), другое месца дасталася Уладзіміру Бушневу (Мінскі філіял), а Дзмітрый Байдакоў (Віцебскі філіял) стаў трэцім.

Лепшым спецыялістам члены журы ўручылі дыпломы і памятныя прызы.

Лепшай службай продажаў журы назвала каманду Гродзенскага філіяла, другое месца прысуджана Брэсцкаму філіялу, трэцяе месца заняла каманда філіяла «МГТС».

Дыпломы і ўзнагароды камандам-пераможцам уручыў намеснік генеральнага дырэктара РУП «Белтэлекам» Андрэй Заліўка. Андрэй Аляксандравіч адрасаваў усім прысутным віншаванні і цёплыя словы падзякі за майстэрства і ініцыятыўнасць, а таксама пажадаў далейшых прафесійных поспехаў.

На думку ўдзельнікаў, чарговы конкурс стаў важнай прыступкай ў іх прафесійнай дзейнасці. Ён дазволіў абмяняцца лепшым вопытам і ідэямі, пазнаёміцца з дасягненнямі калег і, вядома, замацаваць свае веды, бо перад яго пачаткам давялося прайсці інтэнсіўную падрыхтоўку.

Віншуем пераможцаў і прызёраў конкурсу, жадаем далейшай плённай працы і прафесійных перамог!