Рэспубліканскі конкурс прафесійнага майстэрства «Мантаж і эксплуатацыя валаконна-аптычных ліній электрасувязі-2021» сабраў сувязістаў на базе Полацкага ЗВЭС. За званне лепшых змагаліся 8 каманд-прызёраў абласных конкурсаў РУП «Белтэлекам».
Барацьба разгарнулася сапраўдная. На працягу некалькіх дзён удзельнікі дэманстравалі майстэрства мантажу і вымярэння валаконна-аптычных кабеляў размеркавальнага і абаненцкага участкаў. У форменнай вопратцы і сродках спецаховы канкурсанты манціравалі ўмоўную лінію, выяўлялі пашкоджанні на валаконна-аптычным кабелі і ухілялі пашкоджанні з мантажом аптычнай муфты, праводзілі зварачныя працы, мантаж умоўнай лініі магістральнага ўчастка PON у ОРШ і многае іншае.
Пераможцамі конкурсу сталі Аляксандр Осіпаў, электрамеханік лінейных збудаванняў сувязі і абаненцкіх прылад Барысаўскага ЛТУ МЛТЦ, і Мікалай Матэйка, электрамеханік лінейных збудаванняў сувязі і абаненцкіх прылад Стаўбцоўскага ЛТУ МЛТЦ, - каманда Мінскага філіяла.
На II месцы з адрывам усяго ў 1 бал апынулася каманда Віцебскага філіяла ў складзе Яўгена Усцюжанiна, кабельшчыка-спайшчыка 6 разраду ЛТУ ГТС Полацкага ЗВЭС, і Аляксея Харлампенко, інжынера ЛСС і АУ 1 катэгорыі Полацкага КУ ЭТЦС.
Работнікам Магілёўскага філіяла прысудзілі III месца. Сяргей Уласенка, кабельшчык-спайшчык 7 разраду Магілёўскага КУ ЛТ, і Яўген Фраленкаў, электрамеханік лінейных збудаванняў сувязі і абаненцкіх прылад Крычаўскага ЗВЭС, не хавалі радасных эмоцый з нагоды дасягнутага выніку.
Узнагароды пераможцам уручылі Дзмітрый Казак, дырэктар Віцебскага філіяла РУП «Белтэлекам», а таксама Сяргей Кудырка, начальнік упраўлення эксплуатацыі сістэм і сетак электрасувязі прадпрыемства. Яны пажадалі ўсім удзельнікам конкурсу новых поспехаў і прафесійнага росту.