У «Белтэлекаме» прайшоў адзіны дзень інфармавання

19 студзеня 2023 года ў РУП «Белтэлекам» адбыўся адзіны дзень інфармавання. Ключавая тэма сустрэчы – «Прыярытэты і асноўныя дасягненні беларускай навукі. Навукова-тэхналагічная бяспека».

Перад супрацоўнікамі прадпрыемства выступіў Мікалай Мыслявец, дырэктар Дзяржаўнай навуковай установы «Інстытут сацыялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» кандыдат сацыялагічных навук, дацэнт. Ён расказаў прысутным аб тым, што сёння адбываюцца глабальныя змяненні ў інфармацыйнай і тэхнічнай сферах, імкліва абнаўляюцца веды і тэхналогіі. На сустрэчы таксама абмяркоўваліся прыярытэтныя напрамкі навуковых даследаванняў у Беларусі. Для любой дзяржавы паспяховае развіццё навукі – ключавы элемент забеспячэння нацыянальнай бяспекі.

Пасля абмеркавання асноўнай тэмы з дакладам выступіў прадстаўнік Галоўнага ўпраўлення ўнутраных спраў Мінгарвыканкама. Ён расказаў прысутным аб найбольш распаўсюджаным на сённяшні дзень выглядзе тэлефоннага махлярства. Пачашчаліся выпадкі, калі з незнаёмага нумара вам тэлефануе «сваяк» і паведамляе, што патрапіў у жудаснае ДТЗ і яму пагражае турма, ці ён знаходзіцца ў шпіталі, і кажа, што тэрмінова патрэбныя грошы, каб адкупіцца ці аплаціць дарагое лячэнне. Ні ў якім разе не варта давяраць голасу ў тэлефоне! Трэба пакласці трубку, ператэлефанаваць сваяку і ўдакладніць, ці ўсё з ім у парадку, затым паведаміць аб званку ў міліцыю. Стаць ахвярай такога злачынства, як тэлефоннае махлярства, можа кожны. Асабліва гэтаму схільныя пажылыя людзі.

У фармаце відэа- і аўдыёканферэнцыі да мерапрыемства далучыліся ўсе структурныя падраздзяленні. Напрыканцы мерапрыемства ўдзельнікі змаглі задаць пытанні і атрымаць на іх падрабязныя адказы.

1

2

3

4