20 студзеня ў РУП «Белтэлекам» адбыўся адзіны дзень інфармавання на тэму «Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь як аснова адзінства нацыі і захавання гістарычнай памяці». З працоўным калектывам вытворчасці «Інфармацыйна-разліковы цэнтр» РУП «Белтэлекам» сустрэўся Канстанцін Канстанцінавіч Шульган, Міністр сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь.
Канстанцін Канстанцінавіч расказаў прысутным, што дыялогавыя пляцоўкі, прысвечаныя змяненням, што прапануюцца ў Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь, актыўна праходзяць у працоўных калектывах арганізацый сістэмы Мінсувязі. Супрацоўнікі арганізацый свядома і з вялікай адказнасцю падыходзяць да прапанаваных змен, выкладзеных у праекце Канстытуцыі, разумеючы, што сумеснымі намаганнямі ствараецца адзін з ключавых элементаў фундамента далейшага развіцця Беларусі.
«Грамадзянскі абавязак кожнага з нас выяўляецца ў тым, каб прыйсці на маючы адбыцца рэферэндум і прагаласаваць за мір, згоду, бяспеку і годную будучыню!» – дапоўніў кіраўнік Мінсувязі.
У гэты ж дзень з калектывам РУП «Белтэлекам» сустрэўся Вадзім Аляксеевіч Ялфімаў, палітолаг, дацэнт Беларускага Дзяржаўнага ўніверсітэта, кандыдат гістарычных навук. У фармаце відэа- і аўдыёканферэнцыі да мерапрыемства далучыліся ўсе структурныя падраздзяленні прадпрыемства.
На сустрэчы абмяркоўваліся змяненні і дапаўненні ў Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь, якія датычацца ўстанаўлення канстытуцыйнага статусу Усебеларускага народнага сходу, увядзення адзінага дня галасавання, ролі парламента, дэмаграфічныя пытанні і іншыя актуальныя тэмы.
Выступаючы перад аўдыторыяй, Вадзім Аляксеевіч адзначыў, што на сённяшні дзень актыўнасць насельніцтва стала вышэйшай, і ад таго, наколькі актыўна і зацікаўлена беларусы будуць прымаць удзел у абмеркаванні тых змен і дапаўненняў, якія прапануюцца, будзе залежыць наша далейшае жыццё. Таксама ён лічыць, што кожнаму беларусу трэба абавязкова прыйсці на рэферэндум, бо мы выбіраем сваю будучыню.
У завяршэнні сустрэчы, удзельнікі змаглі задаць пытанні, на якія Вадзім Аляксеевіч з задавальненнем адказаў.