Тры гады ў эфіры! Тэлеканал «ЯСНАе ТV» адзначае дзень нараджэння

23 верасня тэлеканалу «ЯСНАе ТV» спаўняецца 3 гады. За гэты кароткі час каналу ўдалося заваяваць вялікую папулярнасць у гледачоў і заняць дастойнае месца на медыярынку краіны.

У 2019 годзе «ЯСНАе ТV» стартавала з 83-й пазіцыі. У той момант тэлеканал прапанаваў кантэнт для ўсёй сям'і – рэйтынгавыя фільмы і серыялы, спартыўныя трансляцыі, – сказаў генеральны дырэктар РУП «Белтэлекам» Юрый Петручэня. – Наступным крокам стаў запуск праграм уласнай вытворчасці. У маі 2020 года адбылася прэм'ера аналітычнай праграмы аб сучасных тэхналогіях «У адкрытым доступе». А зусім нядаўна ў эфір выйшаў соты выпуск!

У творчым партфоліё «ЯСНАе ТV» – ужо восем праграм уласнай вытворчасці. Кожны тэлеглядач знойдзе для сябе нешта цікавае і пазнавальнае: перадачы аб спорце ці кіно, дакументальныя біяграфічныя фільмы або інфармацыйныя дайджэсты. Інтэрнэт-аўдыторыя можа знаёміцца з тэлепраектамі на YouTube-канале.

– Адным з галоўных вынікаў для нас стала ўваходжанне «ЯСНАе ТV» у ТОП-10 рэйтынгу пераваг гледачоў на платформе ZALA, якая аб'ядноўвае больш за 150 тэлеканалаў, – працягнуў Юрый Мікалаевіч. – Шчыра дзякую тэлегледачам за ўвагу да канала «ЯСНАе ТV». Творчай групе жадаю яркіх ідэй, невычэрпнага натхнення і бязмежнай энергіі!

Да дня нараджэння тэлеканал «ЯСНАе ТV» абнавіў сваё афармленне. Трохі змяніліся фірмовыя колеры, дызайн стаў больш гарманічным, а графіка – дынамічней. Для зручнасці гледачоў працуе і сайт тэлеканала http://tv.yasna.by/, які таксама найбліжэйшым часам абновіцца. Рэсурс прапануе праграму перадач, анонсы фільмаў і навіны тэлеканала. Дзяліцца ўражаннямі і атрымліваць зваротную сувязь можна ў афіцыйных суполках кампаніі «Белтэлекам» у сацсетках.

«ЯСНАЕ ТV» – 3 гады ў эфіры. Дзякуй, што глядзіце лепшае!

«ЯСНАЕ TV» – кругласутачны тэлеканал з FULL HD-кантэнтам. Назва «кнопкі» запазычана ў аднаго з брэндаў «Белтэлекама» – «ЯСНА» (пакеты тэлекамунікацыйных паслуг). Тэлеканал арыентаваны на шырокую аўдыторыю і даступны для прагляду на ўсёй тэрыторыі Беларусі абанентам тэлебачання ZALA і шмат якіх кабельных аператараў.