Тэлеканал «ЯСНАе TV» абнавіў калекцыю фільмаў

На тэлеканале «ЯСНАе TV» з'явілася яшчэ больш рэйтынгавага кіно. Цяпер праводзіць хатнія вечары ў экрана стане яшчэ цікавей.

Каманда тэлеканала падрыхтавала калекцыю фільмаў, імкнучыся ўлічваць інтарэсы самай шырокай аўдыторыі. Гучныя прэм'еры апошніх гадоў, яркія стужкі сусветнага кінематографа, кіно, якое хочацца пераглядаць зноў і зноў. Розныя стылі і жанры, на любы густ і ўзрост. У праграме з'явіліся папулярныя расійскія фільмы «Рух уверх», «Экіпаж», «Вікінг», «Легенда №17» і іншыя. Абноўлена і бібліятэка замежнага кіно.

З надыходам халадоў «ЯСНАе TV» збярэ ля тэлеэкрана ўсю сям'ю. А інтэрактыўныя магчымасці тэлебачання ZALA дазволяць паглядзець любімы фільм ва ўтульнай хатняй абстаноўцы ў зручны час. Акрамя гэтага, заўсёды ёсць магчымасць паставіць трансляцыю на паўзу і аднавіць прагляд з патрэбнага моманту.

Увесь кантэнт прадстаўлены ў HD-фармаце, што гарантуе высокую якасць выявы і гуку.

Тэлеканал «ЯСНАе TV» даступны для прагляду на ўсёй тэрыторыі Беларусі абанентам тэлебачання ZALA і многіх кабельных аператараў.

Сачыце за праграмай!