2026 год у Беларусі аб'яўлены Годам беларускай жанчыны – часам шчырай удзячнасці тым, хто напаўняе наша жыццё гармоніяй і натхненнем. Кампанія «Белтэлекам» з радасцю падтрымала гэтую ініцыятыву і запусціла ў афіцыйным Тэлеграм-канале асаблівую рубрыку, галоўнымі гераінямі якой сталі выдатныя супрацоўніцы ўсіх падраздзяленняў прадпрыемства.
Сувязь – гэта не толькі правады, серверы і складныя тэхналогіі. Першым чынам, гэта людзі, якія штодзень забяспечваюць стабільную працу ўсёй сістэмы. І значная роля ў гэтым вялікім механізме належыць жанчынам. У іх дзіўным чынам спалучаюцца прафесіяналізм, аналітычны склад розуму і тая бязмежная цеплыня, якая робіць наш сэрвіс па-сапраўднаму камфортным.
Кожны аўторак у Тэлеграм-канале «Белтэлекам» мы адкрываем новае імя. Рубрыка #НашыСупрацоўніцы знаёміць з калегамі з розных філіялаў кампаніі – ад Брэста да Віцебска, ад мінскага офіса да невялікага раённага вузла сувязі. Усіх іх аб’ядноўвае любоў да прафесіі: яны разам ствараюць гісторыю кампаніі. Сярод гераінь – інжынеры, праграмісты, спецыялісты па працы з кліентамі. Ўжо апублікаваныя дзясяткі натхняльных гісторый, і наперадзе – новыя знаёмства.
Нашы супрацоўніцы – гэта гонар прадпрыемства. Яны даказваюць, што сучасная жанчына можа быць паспяховым кіраўніком, высакакласным экспертам і пры гэтым заставацца душой калектыву.
Падпішыцеся на Тэлеграм-канал «Белтэлекам» і сачыце за нашымі навінамі. Кожны тыдзень вас чакае знаёмства з новай гераіняй, якая робіць свет тэхналогій больш яскравым і надзейным.