15 красавіка 2026 года ў пашыраных і базавых пакетах ZALA IPTV, а таксама ў базавым пакеце «Канапа ТБ» SMART ZALA на 117-й кнопцы пачалося вяшчанне новага тэставага тэлеканала AVTO24.
AVTO24 – тэлеканал аўтаспартыўнай тэматыкі. У эфіры – прамыя трансляцыі вядучых расійскіх і сусветных чэмпіянатаў, найважнейшыя падзеі аўтамабільнага свету, спецпраекты і эксклюзіўныя інтэрв’ю.
15 красавіка 2026 года зменіцца нумарацыя каналаў «Мір серыяла» і «Кінаман» – названыя тэлеканалы будуць трансліравацца на 119-й і 120-й кнопках адпаведна.
Прыемнага прагляду!