SMART ZALA прапануе новы рэгіянальны тэлеканал

Для гледачоў Брэсцкай вобласці з 9 верасня ў базавым пакеце     «Канапа ТБ» SMART ZALA на 25-й кнопцы будзе арганізавана вяшчанне рэгіянальнага тэлеканала «БУГ-ТБ».

«БУГ-ТБ» - тэлеканал для ўсёй сям'і. У яго эфіры: штодзённая інфармацыйная праграма «Буг-інформ», штотыднёвая інфармацыйная праграма «Рэгіён» пра падзеі ў іншых гарадах рэспублікі, музычная праграма па заяўках «Прыміце віншаванні» і іншыя перадачы ўласнай вытворчасці. Таксама транслююцца мультфільмы, пазнавальныя і праваслаўныя праграмы, мастацкія і дакументальныя фільмы і серыялы.

Прыемнага прагляду!