Сетка Wi-Fi ад «Белтэлекама» з'явілася на вакзалах "Гроднааблаўтатранс"

На ўсіх аўтавакзалах Гродзенскай вобласці з"явіўся бясплатны Wi-Fi для наведвальнікаў.

Каб скарыстацца паслугай, карыстальніку неабходна падключыцца да сеткі «Grodnooblavtotrans» i у акне, якое з’явiлася ўвесці нумар свайго мабільнага тэлефона. На працягу некалькіх секунд на гэты нумар прыйдзе SMS з паролем. Яго неабходна будзе ўвесці для атрымання бясплатнага доступу да сеткі Інтэрнэт.

Каб забяспечыць сваіх кліентаў Wi-Fi, ААТ "Гроднааблаўтатранс" скарыстаўся паслугай «Прадастаўленне ў карыстанне сеткі Wi-Fi» ад «Белтэлекама».

Па жаданні арганізацыі-заказчыка наша кампанія прадастаўляе неабходнае абсталяванне і стварае сетку Wi-Fi з індывідуальнай назвай (SSID) або падключае наяўнае ў кліента абсталяванне да сістэмы аўтарызацыі РУП "Белтэлекам", калі ў яго ўжо ёсць ўласная сетка Wi-Fi. Пры гэтым заказчык атрымлівае доступ да партала аўтарызацыі і можа самастойна афармляць яго ў сваім фірмовым стылі. Заказчык можа атрымаць любую неабходную колькасць лагінаў і пароляў для доступу да сеткі.

Паслуга «Прадастаўленне ў карыстанне сеткі Wi-Fi» запатрабаваная прадстаўнікамі бізнесу. І попыт на яе пастаянна расце. Пункты доступу з'яўляюцца на вакзалах, у кафэ, гасцініцах і іншых аб'ектах. Акрамя бесправадной сеткі, «Белтэлекам» таксама прапануе шырокі пералік паслуг для бізнесу любога маштабу.