Сетка электразарадных станцый Evika! працягвае развівацца, робячы зарадку электратранспарту больш даступнай для жыхароў розных рэгіёнаў Беларусі. Гэтай восенню сетка папоўнілася адразу 7 новымі станцыямі: 4 станцыі хуткай зарадкі і 3 станцыі павольнай зарадкі.
Станцыі павольнай зарадкі (пераменны ток) адкрытыя па адрасах:
- г. Івацэвічы, вул. Кляноўка, 4 – раздым Type 2, кабель GB/T;
- г. Ляхавічы, вул. Інтэрнацыянальная, 21 ‒ раздым Type 2, кабель GB/T;
- г. Быхаў, вул. Савецкая, 79 – раздым Type 2, кабель GB/T.
Станцыі хуткай зарадкі (пастаянны ток) даступныя па адрасах:
- г. Мінск, вул. Русіянава, 27/1 – магутнасць 60 кВт, кабелі CCS2 і GB/T;
- г. Віцебск, вул. Чкалава, 24/8 – магутнасць 50 кВт, кабелі CCS2 і GB/T;
- г.п. Лёзна, вул. Шашэйная, 1 – магутнасць 50 кВт, кабелі CCS2 і GB/T;
- г. Браслаў, вул. Садовая, 8а – магутнасць 50 кВт, кабелі CCS2 і GB/T.
Новыя станцыі размешчаны пераважна ў спальных раёнах, паблізу ад офісаў і адміністрацыйных будынкаў. Кожная электразарадная станцыя знаходзіцца пад кругласутачным відэакантролем. Сёння сетка Evika! налічвае больш за 300 станцый па ўсёй краіне.
Новыя магчымасці для юрыдычных асоб
У Evika! запушчаны спецыяльны модуль для працы з карпаратыўнымі кліентамі. Цяпер юрыдычныя асобы могуць зараджаць электратранспарт з максімальнай зручнасцю:
- безнаяўны разлік з унутранага балансу ў асабістым кабінеце;
- магчымасць дадаваць і выключаць вадзіцеляў і супрацоўнікаў;
- статыстыка зарадных сесій у асабістым кабінеце;
- адзін справаздачны дакумент па выніках месяца.
Падрабязная інфармацыя аб паслугах, тарыфах і адрасах электразарадных станцый даступна на сайце evika.by.