З 21 снежня 2020 года павышаецца кошт паслуг электрасувязі, тарыфы на якія рэгулююцца дзяржавай (пастанова Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь ад 13.02.2017 № 12 у рэдакцыі ад 23.11.2020 № 76).
Тарыфы для фізічных асоб на мясцовую сувязь павысяцца на 4,5 адсоткі (0,15 руб. - абаненцкая плата; 0,0003 руб. - пачасовая), міжгароднюю сувязь - на 18 працэнтаў (0,0029 руб.). Тарыфы для юрыдычных асоб застануцца без зменаў.
Рашэнне аб пераглядзе рэгулюемых тарыфаў прынята з мэтай давядзення іх да ўзроўню кампенсацыі выдаткаў.
Тарыфы на паслугі доступу ў сетку Інтэрнэт у сярэднім павялічацца на 1,46 адсотка ў межах, устаноўленых рэгулятарам у адпаведнасці з заканадаўствам.
Тарыфы на іншыя паслугі электрасувязі павышаюцца ў сярэднім на 5 працэнтаў у рамках прагназуемага індэкса росту спажывецкіх цэн на 2021 год.
Павышэнне тарыфаў дасць магчымасць прадпрыемству працягнуць рэалізацыю маштабных тэлекамунікацыйных праектаў, у прыватнасці будаўніцтва PON-сетак. Ад узроўню тарыфаў і акупнасці паслуг электрасувязі наўпрост залежаць магчымасць развіцця інфраструктуры, правядзенне неадкладных мерапрыемстваў па падтрыманні якасці паслуг электрасувязі, захаванне бяспекі інфармацыі.
Павышэнне тарыфаў не закране паслуг доступу ў лінейна-кабельныя збудаванні, выдзеленага доступу ў сетку Інтэрнэт, прадастаўлення ў карыстанне каналаў і ліній міжгародняй сувязі, аб'яднання карпаратыўных сетак па IP-пратаколу (VPN), гукавога суправаджэння мерапрыемстваў, прадастаўлення аператарам электрасувязі доступу да міжнародных сетак перадачы даных, у тым ліку сегменту Інтэрнэт, паслуг відэакантролю, эфірнай трансляцыі гукавых праграм і інш.
З абноўленымі тарыфамі можна азнаёміцца тут .