РУП «Белтэлекам» – на Рэспубліканскай дошцы Гонару!

24 красавіка Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 174 «Аб занясенні на Рэспубліканскую дошку Гонару пераможцаў спаборніцтва за 2023 год».

Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства электрасувязі «Белтэлекам» прызнана пераможцам за дасягненне ў 2023 годзе найлепшых паказчыкаў у сферы сацыяльна-эканамічнага развіцця сярод арганізацый, якія ажыццяўляюць паштовую дзейнасць і дзейнасць у галіне тэлекамунікацый. Усяго Указам вызначаны 64 пераможцы з ліку рэгіёнаў і арганізацый.

Занясенне на Рэспубліканскую дошку Гонару – гэта грамадскае прызнанне важкага ўкладу калектыву прадпрыемства ў сацыяльна-эканамічнае развіццё і рост дабрабыту краіны, што з'яўляецца стымулам для дасягнення яшчэ больш высокіх вынікаў у будучым. Раней прадпрыемства і яго філіялы неаднаразова былі ўдастоены такой ганаровай узнагароды.

Ганарымся высокай дзяржаўнай ацэнкай і віншуем усіх калег з занясеннем прадпрыемства на Рэспубліканскую дошку Гонару!

Жадаем далейшых прафесійных поспехаў і працвітання!