РУП «Белтэлекам» і федэрацыя футбола Беларусі падпісалі пагадненне аб партнёрстве

Кааперацыя нацыянальнага тэлекамунікацыйнага аператара і АБФФ, якая доўжыцца ўжо некалькі гадоў, у спартыўным сезоне-2020 выйдзе на новы ўзровень. Гэта стала магчымым пасля таго, як 28 лютага 2020 года подпісы пад дагаворам аб супрацоўніцтве паставілі генеральны дырэктар РУП «Белтэлекам» Юры Петручэня і Старшыня Асацыяцыі «Беларуская федэрацыя футбола» Уладзімір Базанаў. У рамках пагаднення «Белтэлекам», як заснавальнік тэлеканала «ЯСНАе TV», атрымаў эксклюзіўнае права на трансляцыі 201 матчу нацыянальнага чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па футболе сезона 2020 года і Суперкубка.

 

Генеральны дырэктар РУП «Белтэлекам» Юры Петручэня:

 

Сёння паспяховае супрацоўніцтва «Белтэлекама» і Беларускай федэрацыі футбола набыло новы фармат. Гэта лагічны працяг сумеснай працы, распачатай яшчэ ў 2018 годзе. Дзякуючы тэхнічнаму ўзаемадзеянню бакоў, створана сучасная тэлекамунікацыйная інфраструктура, якая дазваляе праводзіць прамыя тэлевізійныя трансляцыі матчаў беларускага чэмпіянату на якасна новым узроўні, арганізоўваць онлайн-трансляцыі для інтэрнэт-аўдыторыі і ўдасканальваць тэхнічную падтрымку гульняў. Упэўнены, новы ўзровень партнёрства прынясе карысць абодвум бакам. Але самае галоўнае - гэта футбольныя заўзятары, якія атрымаюць магчымасць сачыць за гульнёй на тэлеканале «ЯСНАе TV» з лепшымі каментатарамі і выявай ў фармаце FULL HD.

 

Старшыня Асацыяцыі «Беларуская федэрацыя футбола» Уладзімір Базанаў:

 

Упершыню ў гісторыі беларускага футбола правы на паказ гульняў элітнага дывізіёна рэалізаваны на эксклюзіўнай аснове. Мы шчыра рады таму, што партнёрам у гэтым праекце стаў «Белтэлекам» - наш даўні і надзейны таварыш ў сферы трансляцыі футбольных матчаў. Дзякуючы цеснаму супрацоўніцтву і інтэнсіўнаму ўмацаванню тэхнічнай базы вяшчання, у новым сезоне мы падорым заўзятарам карцінку з кожнага стадыёна выключна ў фармаце Full HD. А заадно зробім відэакантэнт, звязаны з «Беларусбанк - вышэйшай лігай», больш разнастайным і яркім.

 

Першую гульню гледачы ўбачаць у прамым эфіры тэлеканала «ЯСНАе TV» ужо 4 сакавіка. У афіцыйным матчы новага сезону за Суперкубак Беларусі будуць змагацца чэмпіён краіны брэсцкае «Дынама» і ўладальнік Кубка салігорскі "Шахцёр".

 

РУП «Белтелеком» и федерация футбола Беларуси подписали соглашение о партнерстве