15–16 кастрычніка ў Мінску пройдзе рэспубліканскі фінал карпаратыўнага конкурсу «Прыгажуні БТК». Гэты маштабны творчы праект кампанія праводзіць упершыню, сімвалічна прымеркаваўшы яго да Года беларускай жанчыны.
Галоўная мэта конкурсу - раскрыць шматграннасць талентаў, неардынарнасць і прафесіяналізм супрацоўніц «Белтэлекам». Шлях да фіналу пачаўся з абласных этапаў, дзе прэтэндэнткі на перамогу дэманстравалі свае веды і творчыя здольнасці.
Удзельніцы спаборнічалі ў намінацыях «Залаты кадр», «Энергія жыцця», «Залатыя рукі» і «Крыніца натхнення». У першым туры канкурсанткі дзяліліся сакрэтамі прафесійнага майстэрства, рыхтавалі яркія прэзентацыі, а таксама расказвалі, як будаваць кар’еру, ствараць сямейную ўтульнасць і ў чым чэрпаць натхненне для новых дасягненняў.
Наперадзе нашых калег чакае заключны этап, дзе і разгорнецца сапраўдная барацьба за тытул «Прыгажунi БТК». Фіналісткам трэба здзівіць усіх сваімі талентамі, дасягненнямі і, вядома, чароўнасцю.
Ацэньваць канкурсантак будзе журы, у склад якога ўвайшлі кіраўнікі кампаніі. Задача чакае адказная, бо на сталічнай сцэне сустрэнуцца самыя актыўныя і мэтанакіраваныя супрацоўніцы з усёй краіны.
Жадаем нашым калегам удачы і ўпэўненасці ў сваіх сілах! Няхай гэтая сустрэча падорыць мноства цёплых эмоцый і незабыўных уражанняў!
Падпішыцеся на Тэлеграм-канал «Белтэлекам», каб заставацца ў курсе нашых навін.