Прэм'ера на «ЯСНАе TV»! Тэлеканал запускае новы праект, прысвечаны інавацыям у медыцыне

24 студзеня ў эфіры тэлеканала «ЯСНАе TV» стартуе навукова-асветніцкая праграма «Чалавек і здароўе». Праект прысвечаны распрацоўкам айчынных спецыялістаў у галіне медыцыны.

Юрый Петручэня, генеральны дырэктар РУП «Белтэлекам»:

– Да тэмы медыцыны мы праявілі цікавасць невыпадкова. Такія нашы праекты, як інфармацыйны дайджэст «Час высокіх тэхналогій» і праграма-інтэрв'ю «У адкрытым доступе» больш нацэлены на галіну электрасувязі. Нам захацелася зразумець, што адбываецца і ў іншых галінах, як яны мяняюцца пад уплывам цыфравізацыі, сучасных тэлекамунікацыйных сэрвісаў, штучнага інтэлекту. На наш погляд, у медыцыне гэтыя трансфармацыі адбываюцца найболей актыўна. Спадзяюся, што гледачы даведаюцца для сябе шмат карыснай і важнай інфармацыі. Ужо зараз магу сказаць: беларускія даследнікі і лекары валодаюць самымі высокімі кампетэнцыямі, а ў некаторых кірунках ім сапраўды няма роўных!

Дыягностыка з дапамогай штучнага інтэлекту, адытыўная тэхналогіі, інавацыйнае пратэзаванне, трансплантацыі органаў і тканак, аўтаматызаваныя інфармацыйныя сістэмы і многае іншае. Усё тое, што яшчэ дзесяць гадоў таму здавалася фантастыкай, зараз на ўзбраенні беларускіх урачоў.

Як з'яўляюцца распрацоўкі, тэсціруюцца і ўкараняюцца? Хто аўтары перадавых ідэй і канцэпцый? Гісторыі хвароб і акрыянні, перамог і вялікіх дасягненняў – у новым цыкле «Чалавек і здароўе» на «ЯСНАе TV».

Першы выпуск праграмы выйдзе ў эфір у сераду 24 студзеня, у 21.00. Размова пойдзе аб праграмным комплексе апрацоўкі, трохмернай рэканструкцыі, перадачы і захоўвання медыцынскіх дыягнастычных выяў 3D MeD на аснове штучнага інтэлекту, а таксама аб аўтаматызаваных інфармацыйных сістэмах «Донар» і «Станцыя хуткай медыцынскай дапамогі». Не прапусціце першы выпуск праграмы «Чалавек і здароўе» на «ЯСНАе TV»!

Перадача «Чалавек і здароўе» будзе выходзіць у эфір «ЯСНАе TV» адзін раз у два тыдні па серадах у 21.00 з паўторам па суботах у 9.05. Выпускі праекта таксама будуць размяшчацца на афіцыйным Youtube-канале РУП «Белтэлекам» па спасылцы: youtube.com