Прафарыентацыя: «Белтэлекам» адчыніў свае дзверы для вучняў сталічных школ і гімназій | Белтелеком

Прафарыентацыя: «Белтэлекам» адчыніў свае дзверы для вучняў сталічных школ і гімназій

29 лістапада ІКТ-цэнтр «Белтэлекама» стаў пляцоўкай для маштабнай прафарыентацыйнай сустрэчы з вучнямі старэйшых класаў сталічных школ і гімназій. Мерапрыемства наведалі больш за 50 удзельнікаў, якіх цікавяць перспектывы адукацыі і працы ў такой дынамічнай сферы, як сувязь, тэлекамунікацыі і сучасныя тэхналогіі.

Дзелавая частка сустрэчы была насычанай і практыка-арыентаванай. Нашы партнёры, прадстаўнікі Беларускай дзяржаўнай акадэміі сувязі, падрабязна расказалі пра сучасныя адукацыйныя праграмы, запатрабаваныя спецыяльнасці і далі каштоўныя рэкамендацыі будучым абітурыентам.

Спецыялісты «Белтэлекама» пазнаёмілі маладых людзей з дасягненнямі кампаніі, прэзентавалі самыя папулярныя брэнды і маштабныя праекты. Гаворка ішла не толькі аб традыцыйных паслугах доступу ў інтэрнэт і тэлебачанні, але і найноўшых распрацоўках для «разумнага горада». Сёння «Белтэлекам» актыўна фарміруе лічбавую экасістэму, прапаноўваючы свае рашэнні для насельніцтва і карпаратыўных кліентаў. У ліку новых, але ўжо вядомых праектаў кампаніі – «Відэакантроль», мабільнае прыкладанне «Мой горад», тэлеканал «ЯСНАе ТV», сетка электразарадных станцый Evika!, відэасэрвіс OGOKINO і іншыя.

– «Белтэлекам» – гэта не проста тэлекам-аператар, а сапраўдны флагман галіны. Гэта гісторыя, якую мы беражліва захоўваем, і інавацыі, якія вызначаюць лічбавае развіццё. Наша галоўная каштоўнасць – гэта каманда прафесіяналаў, дзе падтрымліваюць ініцыятыву і новыя ідэі, – падкрэсліў начальнік упраўлення па працы з персаналам Міхаіл Лісаў.

Завяршэннем сустрэчы стала экскурсія па гісторыка-інфармацыйным цэнтры сувязі. Шлях ад першых тэлеграфных апаратаў да найскладаных сучасных сістэм навочна паказаў школьнікам эвалюцыю тэхналогій і тую каласальную хуткасць змен, якая сёння характэрна для нашай галіны.

«Белтэлекам» рады дапамагчы маладым людзям зрабіць свядомы выбар прафесіі. Мы чакаем актыўных матываваных рабят, гатовых вучыцца, расці і развівацца разам з намі!