Мабільны дадатак «Мой горад» пашырае сваю геаграфію. 31 кастрычніка да платформы далучыўся горад Слуцк, стаўшы 16-м горадам у Мінскай вобласці і 75-м у Беларусі, які аб'яднаў ключавыя паслугі і сэрвісы ў зручным мабільным інтэрфейсе.
Старшыня Слуцкага раённага выканаўчага камітэта Уладзімір Гога адзначыў:
– Платформа «Мой горад» – важны этап цыфравізацыі рэгіёну. Сёння Слуцкі раён – гэта рэгіён устойлівага аграэкатурызму Рэспублікі Беларусь. Перакананы, што сучасныя тэхналогіі дапамогуць шырока прэзентаваць патэнцыял нашага краю і, вядома, павысяць эфектыўнасць і хуткасць узаемадзеяння паміж гарадской экасістэмай і насельніцтвам.
«Мой горад» – гэта сапраўдны мабільны памочнік, які адкрывае доступ да мноства гарадскіх рэсурсаў. У дадатку даступная актуальная інфармацыя аб падзеях горада, важных навінах, акцыях і скідках. Свае уліковыя запісы на рэсурсе маюць практычна ўсе арганізацыі раёна, структураваныя па відах дзейнасці: адміністрацыя горада, актыўны адпачынак і турызм, здароўе і спорт, адукацыя. Ключавой асаблівасцю платформы з'яўляецца магчымасць зваротнай сувязі з усімі ўдзельнікамі праекта. Гараджане змогуць запісацца на прыём у гарадскі выканаўчы камітэт, дзяржустанову або школу, даведацца пра рэжым працы магазінаў і кафэ, выклікаць аварыйную брыгаду, забраніраваць столік у кафэ, запланаваць візіт у салон прыгажосці або на СТА.
Ініцыятыва распрацавана ў рамках Дзяржаўнай праграмы «Лічбавае развіццё Беларусі» і накіравана на павышэнне камфорту і якасці жыцця гараджан.
Спампоўвайце прыкладанне «Мой горад (Беларусь)» у App Store або Google Play.