Прадстаўнікі РУП «Белтэлекам» узнагароджаны медалём "За працоўныя заслугі"

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ № 275 аб прысуджэнні дзяржаўных узнагарод. Больш за 80 прадстаўнікоў розных сфер дзейнасці ўдастоены ордэнаў і медалёў за шматгадовую плённую працу, узорнае выкананне службовых абавязкаў, выключную адвагу і мужнасць, праяўленыя ў барацьбе са злачыннасцю, падчас пажараў, пры выратаванні людзей на вадзе і ліквідацыі надзвычайных сітуацый, значны асабісты ўклад у забеспячэнне канстытуцыйнай законнасці і ўдасканаленне прававой сістэмы, папярэджанне і спыненне эканамічных правапарушэнняў, абарону інтарэсаў дзяржавы на міжнароднай арэне, развіцці хімічнай прамысловасці, заслугі ў галінах будаўніцтва, гандлю, сувязі, навукі, адукацыі, культуры, мастацтва і спорту.

У ліку ўзнагароджаных медалём "За працоўныя заслугі":

Мацвееў Віктар Уладзіміравіч , дырэктар Гродзенскага філіяла РУП "Белтэлекам";

Казіміраў Анатоль Аркадзьевіч , вядучы інжынер электрасувязі службы электрасувязі Гомельскага філіяла, цяпер - пенсіянер РУП «Белтэлекам».

Віншуем калег з ганаровай узнагародай, жадаем далейшых поспехаў!