Прадстаўнікі РУП «Белтэлекам» прымуць удзел у мерапрыемстве РСС

23 жніўня ў Мінску пройдзе 36/25-е сумеснае пасяджэнне Камісіі РСС па каардынацыі міжнароднага супрацоўніцтва (КМС) і Рабочай групы па працы з Міжнародным саюзам электрасувязі пры КМС. Праца пройдзе ў фармаце відэаканферэнцсувязі. У пасяджэнні прымуць удзел прадстаўнікі РУП "Белтэлекам" - члены Рабочай групы.

 

У парадак дня ўключаны 9 пытанняў. У прыватнасці, плануецца разгледзець пытанні аб ходзе падрыхтоўкі Адміністрацый сувязі РСС да Сусветнай асамблеі па стандартызацыі 2020 года, Сусветнай канферэнцыі па развіцці электрасувязі МСЭ 2021 года і інш.

 

Міжнароднае супрацоўніцтва з'яўляецца адным з прыярытэтных напрамкаў дзейнасці РСС. Палітыка РСС ў галіне міжнароднага супрацоўніцтва шматгранная і накіравана на абарону інтарэсаў як асобных яго ўдзельнікаў, так і ўсёй Садружнасці ў цэлым.

 

Рэгіянальная садружнасць у галіне сувязі з'яўляецца міжнароднай арганізацыяй з функцыямі міждзяржаўнага каардынуючага органа СНД у галіне электрычнай і паштовай сувязі, а таксама мае статус назіральніка ў Міжнародным саюзе электрасувязі (МСЭ) і Сусветным паштовым саюзе (СПС), узаемадзейнічае з міжнароднымі і рэгіянальнымі арганізацыямі, актыўна прымае удзел у канферэнцыях, форумах.