Папулярныя тэлеканалы зноў у ZALA!

З 22 ліпеня тэлебачанне ZALA зноў прапануе папулярныя тэлеканалы.

На 68-й кнопцы пачалася трансляцыя канала «Сядзіба-ТБ» у пашыраных і базавых пакетах ZALA IPTV, базавым пакеце «Канапа ТБ» SMART ZALA, а таксама ў пашыраных і базавых пакетах эфірнага тэлебачання ZALA.

«Сядзіба-ТБ» – тэлеканал аб жыцці за горадам. У эфіры –праграмы аб будаўніцтве і ўладкаванні дома, садоўніцтве, ландшафтным дызайне, агародніцтве, камфорце і бяспецы загараднага жылля.

Тэлеканал «Фенікс плюс Кіно» даступны на 170-й кнопцы ў дадатковым пакеце «Сямейны HD», пашыраным пакеце «ZALA: усё ўключана HD» ZALA IPTV і ў дадатковым пакеце «Сямейны HD» SMART ZALA.

«Фенікс плюс кіно» – гэта рэйтынгавыя шматсерыйныя фільмы і серыялы. Канал прапануе ўсю разнастайнасць жанраў – ад баевікоў і дэтэктываў да гістарычных і сучасных меладрам.

Тэлеканал RTG TV выходзіць у эфір на 70-й кнопцы ў пашыраных і базавых пакетах ZALA IPTV, базавым пакеце «Канапа ТБ» SMART ZALA.

RTG TV (Russian Travel Guide) – пазнавальны тэлеканал з фільмамі ўласнай вытворчасці аб культурным здабытку, прыродзе, навуковых і спартыўных дасягненнях, традыцыях народаў Расіі. Тэматыка праграм: жывёльны свет, актыўны адпачынак, паляванне і рыбалка, круізы і экскурсіі, культура, гісторыя і інш.

Трансляцыя тэлеканала «Звязда» ў эфірным тэлебачанні ZALA спыняецца.

Нагадваем таксама пра рэспубліканскую акцыю на тэматычны пакет «Сямейны HD». Новыя і існуючыя абаненты інтэрактыўнага тэлебачання ZALA і SMART ZALA, якія падключылі пакет да 31 снежня 2024 года, змогуць глядзець тэлеканалы пакета са скідкай 100 % на працягу двух месяцаў з моманту падключэння*.

Падлучыць пакет «Сямейны HD» можна:

  • у мабільным дадатку «Мой Белтэлекам»;
  • у кабінеце карыстальніка;
  • у сэрвісным цэнтры «Белтэлекам».

Падрабязнасці – па кругласутачным нумары 123.

*Акцыя прадастаўляецца абаненту (фізічнай асобе) толькі пры першым падключэнні.