У гісторыка-інфармацыйным цэнтры сувязі прайшла знакавая сустрэча, якая аб’яднала маладых спецыялістаў галаўнога падраздзялення РУП «Белтэлекам» і кіраўніцтва кампаніі. У адкрытай і матывавальнай гутарцы прынялі ўдзел генеральны дырэктар Аляксандр Кенда, першы намеснік генеральнага дырэктара Генадзь Мельнікаў і больш за 30 маладых сувязістаў.
– «Белтэлекам» павінен стаць для вас не проста першым месцам работы, а пляцоўкай для прафесійнага росту, – падкрэсліў Аляксандр Кенда. – Для нас важна, каб вы змаглі ў поўнай меры рэалізаваць свой патэнцыял, а мы дапаможам ажыццявіць усе вашыя ідэі і з часам стаць высакакласнымі спецыялістамі.
Генадзь Мельнікаў у сваю чаргу адзначыў, што кампанія ўпэўнена рухаецца наперад, развіваючы як традыцыйныя паслугі электрасувязі, так і перспектыўныя лічбавыя праекты ў маштабах усёй краіны.
– Заўтрашні дзень прадпрыемства залежыць ад вашай ініцыятывы і энергіі. Вы заўсёды можаце разлічваць на падтрымку і кіраўніцтва, і прафсаюзнага камітэта, - запэўніў кіраўнік.
На сустрэчы таксама абмяркоўваліся магчымасці для навучання, развіцця і прафесійнага росту ў кампаніі. Вядучы спецыяліст па ідэалагічнай рабоце Анастасія Гваноўская пазнаёміла ўдзельнікаў з карпаратыўнымі традыцыямі, маладзёжнымі праектамі, спартыўнымі і творчымі мерапрыемствамі.
Асаблівую цікавасць выклікала экскурсія ў гісторыка-інфармацыйны цэнтр сувязі. Маладыя людзі змаглі наглядна прасачыць, як зараджалася і эвалюцыяніравала галіна сувязі ў Беларусі, даведаліся пра ключавыя вехі развіцця «Белтэлекам» і дакрануліся да багатай спадчыны прадпрыемства. Гэта дазволіла новым супрацоўнікам не толькі пашырыць кругагляд, але і глыбей пранікнуцца карпаратыўнымі традыцыямі і гонарам за сваю кампанію.
Пасля экскурсіі рабяты пабывалі ў студыі тэлеканала «ЯСНАе ТV», дзе змаглі зазірнуць за кулісы тэлевізійнай вытворчасці і нават паспрабаваць сябе ў ролі вядучых.
Завяршылася сустрэча сімвалічным момантам: кожнаму маладому спецыялісту ўручылі кнігу «Гісторыя электрасувязі Беларусі» – выданне, якое адлюстроўвае сувязь пакаленняў і павагу да прафесіі.
Жадаем маладым калегам поспехаў, смелых ідэй і яркіх дасягненняў у з’яднанай камандзе «Белтэлекам»!
Больш навін і фатаграфій – у нашым тэлеграм-канале!