Новыя гарады і новыя ЭЗС у сетцы Evika!

Шэсць зарадных станцый з'явіліся ў сетцы Evika! Новыя ЭЗС адкрыты па адрасах:

  • г. Рэчыца, вул. Будаўнікоў, 6Г – аднапаставая, 22 кВт.
  • г. Нясвіж, вул. Гейсіка, 1 – двухпаставая, 2х22 кВт.
  • г. Мінск, вул. Русіянава, 17 – двухпаставая, 2х22 кВт.
  • г. Мінск, вул. Герояў 120 дывізіі – аднапаставая, 22 кВт., кабель.
  • г. Ліда, вул. Касманаўтаў 2/5 – аднапаставая, 22 кВт.
  • г. Орша, вул. Леніна, 46 – двухпаставая, 2х22 кВт.

У сетцы Evika! працуюць станцыі магутнасцю 22 кВт на пост. Для поўнай зарадкі батарэі пераменным токам неабходна ад 4 да 8 гадзін. Для зручнасці вадзіцеляў электракараў станцыі размяшчаюцца ў спальных раёнах, каля офісаў і бізнес-цэнтраў.

Каб скарыстацца зарадкай, неабходна ўсталяваць мабільнае прыкладанне ISKRA, якое даступна для спампоўкі ў App Store і ў Google play. Выкарыстоўваючы дадатак, можна даведацца тэхнічныя параметры сесіі, сачыць за ходам зарадкі, прагледзець гісторыю сесій, а таксама знайсці бліжэйшую зарадную станцыю на карце і пракласці да яе маршрут.

На сённяшні дзень у сетцы Evika! працуе ўжо больш за 50 зарадных станцый. Больш за ўсё электразаправак устаноўлена ў Мінску – 19. Ёсць таксама ў абласных гарадах: Гомелі, Гродне, Віцебску і Брэсце. Усе адрасы ўсталяваных ЭЗС прадстаўлены тут.

*Дадатак «ISKRA» даступны для спампоўкі ў App Store на IOS і ў Google play на Android.

1