Напярэдадні Новага году «Белтэлекам» далучыўся да рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці». З года ў год добрая традыцыя аб’ядноўвае сувязістаў па ўсей краіне і знаходзіць жывы водгук у сэрцах супрацоўнікаў. Мэта гэтай важнай ініцыятывы – падарыць радасць, клопат і веру ў цуд тым, каму гэта асабліва патрэбна.
Ва ўсіх кутках Беларусі калектывы філіялаў «Белтэлекама» разам з прафсаюзнымі арганізацыямі выступілі ў ролі сапраўдных памочнікаў Дзеда Мароза. Святочны марафон ахапіў дзясяткі дзіцячых устаноў і развіццёвых цэнтраў.
Яркія навагоднія спектаклі з удзелам герояў казак, салодкія падарункі і цацкі, з асаблівым клопатам сабраныя супрацоўнікамі, – гэта толькі частка сюрпрызаў, якія падрыхтавалі сувязісты. Для кожнага дзіцяці калегі стараліся стварыць чароўную навагоднюю атмасферу. І гэта атрымалася: на святочных сустрэчах панавалі радасць, смех і шчырае захапленне.
Кожны падарунак і кожнае добрае слова сталі часткай агульнага цяпла, якое сувязісты спяшаліся перадаць дзецям. Якраз у гэтай шчырай сувязі і праяўляецца галоўная ідэя дабрачыннага марафона.
Традыцыя дапамагаць, запальваючы іскаркі радасці ў дзіцячых сэрцах, – адна з галоўных каштоўнасцей нашага калектыву.