Напярэдадні 8 сакавіка прадстаўніцы «Белтэлекама» прынялі ўдзел ва ўрачыстай сустрэчы з Міністрам сувязі і інфарматызацыі | Белтелеком

Напярэдадні 8 сакавіка прадстаўніцы «Белтэлекама» прынялі ўдзел ва ўрачыстай сустрэчы з Міністрам сувязі і інфарматызацыі

6 сакавіка, напярэдадні Дня жанчын, адбылася традыцыйная сустрэча жанчын нашай галіны з Міністрам сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Кірылам Залескім. Гэта ўжо дзясятая па ліку сустрэча, якая кожны год праходзіць у новым фармаце і аб'ядноўвае выдатных супрацоўніц, якія працуюць у арганізацыях сувязі. Сёлета ў цёплай святочнай атмасферы Міністр размаўляў з прафсаюзным актывам.

У ліку 70 удзельніц сустрэчы прысутнічалі 20 прадстаўніц прафсаюзнага камітэта РУП «Белтэлекам».

Міністр сувязі і інфарматызацыі цёпла павіншаваў усіх прысутных з надыходзячым святам:

– Прадпрыемствы галіны прысутнічаюць сёння ў самых аддаленых кутках нашай краіны, у самых маленькіх населеных пунктах. Размаўляючы з людзьмі на месцах, сваёй усмешкай, разуменнем, чуласцю, часам цярпеннем, вы фарміруеце імідж не толькі галіны, але і дзяржавы ў цэлым, падкрэсліў міністр.

Найлепшыя пажаданні адрасаваў прысутным і старшыня Рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў сувязі Аляксандр Якаўлеў.

Сустрэча дала выдатную магчымасць для зносін і абмену вопытам. Прафсаюзныя лідэры расказалі пра жыццё сваіх калектываў, традыцыі і праекты, якія аб'ядноўваюць усіх супрацоўнікаў у згуртаваную каманду.

Святочная праграма завяршылася яркімі творчымі выступленнямі.

Далучаемся да віншаванняў з цудоўным вясновым святам 8 Сакавіка. Жадаем моцнага здароўя, сямейнага дабрабыту, вясновага настрою і высокіх прафесійных дасягненняў!

Об обеспечении безопасности сетевого трафика
Пра афармленне першасных уліковых дакументаў
Беларуская інтэграваня сэрвісна-разліковая сістэма
інфармацыйнае паведамленне
Партал рэйтынгавай ацэнкі якасці аказання паслуг арганізацыямі РБ
Вымярэнні, выпрабаванні, паверка і каліброўка