На «ЯСНАЕ ТV» пачынаецца новы тэлесезон!

У верасні 2023 года на тэлеканале «ЯСНАе ТV» стартуе чацвёрты тэлевізійны сезон. Вяртаюцца ў эфір праекты, ужо знаёмыя гледачам, але ў абноўленым фармаце.

2 верасня стартуе ў эфіры інфармацыйна-забаўляльная праграма «Ясна пра кіберспорт». Як і раней, праект будзе прысвечаны камп'ютарным спаборніцтвам у Беларусі і за мяжой, але ў гэтым сезоне яго аўтары прапануюць гледачам больш рэпартажаў, больш інтэрв'ю і больш аналітыкі.

4 верасня выйдуць у эфір першыя тры выпускі дакументальнага цыкла «ХРОНАС». Вядучы Дзмітрый Давідовіч раскажа пра памятныя мясціны, мінулае якіх цесна пераплятаецца з гісторыяй сувязі. Так, у цэнтры аднаго з сюжэтаў апынецца Нацыянальны акадэмічны тэатр ім. Максіма Горкага. Гэты будынак былой харальнай сінагогі, у якім была арганізавана праца «габрэйскай пошты».

5 верасня на тэлеканале «ЯСНАе ТV» глядзіце 115-ы выпуск «Ясна пра міні-футбол». Як сцвярджаюць аўтары праекта, ім удалося знайсці новы фармат асвятлення падзей беларускай футзалы, асноўная мэта якога – займальна і максімальна цікава расказваць пра герояў праграмы. А яны, сапраўды, ужо паспелі стаць народнымі любімцамі: колькасць праглядаў і каментароў праграмы на youtube гаворыць сама за сябе.

7 верасня стартуе 7-ы сезон праграмы-інтэрв'ю «У адкрытым доступе». Кампанію вядучаму Аляксандру Сярэбранікаву складзе эксперт галіны сувязі Юлія Шапкіна. Новыя асобы, новыя героі і новыя тэмы – аўтары праграмы абяцаюць, што размова аб цыфравізацыі будзе яшчэ больш грунтоўнай і насычанай.

13 верасня ў эфір выходзіць першы выпуск трэцяга сезона цыкла «Связісты». Гэта партрэтныя інтэрв'ю аб заслужаных людзях галіны. Героямі мінулых выпускаў сталі 30 прафесіяналаў сваёй справы, а адкрыў галерэю выдатных людзей Іван Міхайлавіч Грыцук. Новы сезон праграмы прысвечаны дынастыям. Дарэчы, самая працяглая з іх налічвае 210 гадоў! Гэта сям'я Гольдбергаў з Брэсцкага філіяла РУП «Белтэлекам».

Усе выпускі тэлеперадач, якія транслююцца на «ЯСНАе ТV», размяшчаюцца таксама на афіцыйным YouTube-канале РУП «Белтэлекам» па спасылцы. Падпісвайцеся і акуніцеся ў свет новых эмоцый і ўражанняў разам з тэлеканалам «ЯСНАе ТV»!