З 26 мая па 4 чэрвеня ў Беларусі праводзіцца прафілактычная акцыя «На варце лічбавай бяспекі», накіраваная на супрацьдзеянне кіберзлачыннасці. Па ўсёй краіне праходзяць розныя мерапрыемствы, галоўная мэта якіх – павышэнне дасведчанасці насельніцтва аб кіберпагрозах і метадах процідзеяння ім, фарміраванне навыкаў бяспечных паводзін у лічбавым асяроддзі і прафілактыка злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій.
«Белтэлекам» надае вялікую ўвагу інфармаванню абанентаў аб пагрозах лічбавага свету і базавых правілах бяспекі ў віртуальным асяроддзі. У апошні час таксама ўяўляюць пагрозу ашуканскія схемы, калі зламыснікі, называючы сябе супрацоўнікамі дзяржаўных арганізацый, у тым ліку і кампаніі «Белтэлекам», спрабуюць займець персанальныя дадзеныя або грашовыя сродкі. Вядомыя выпадкі, калі аферысты пад маркай «змены заканадаўства» патрабуюць неадкладнага перазаключэння дамовы і запытваюць пашпартныя і іншыя асабістыя дадзеныя. Пры гэтым яны дзейнічаюць агрэсіўна, пагражаючы скасаваннем дамовы і адключэннем паслуг сувязі.
Калі вы сутыкнуліся з падобнымі званкамі, асабліва ў мэсанджар або з замежнага нумара, адразу ж перапыніце размову і не перадавайце ніякай інфармацыі! Неадкладна звяртайцеся ў праваахоўныя органы, калі вы сталі ахвярай ашуканцаў.
«Белтэлекам» нагадвае:
– афіцыйныя званкі здзяйсняюцца толькі з беларускіх нумароў;
– супрацоўнікі кампаніі не патрабуюць паведамляць персанальныя дадзеныя праз месэнджэры;
– усе дамовы, заключаныя з фізічнымі асобамі на паслугі РУП «Белтэлекам», з'яўляюцца бестэрміновымі і не патрабуюць пераафармлення;
– дагаворы з юрыдычнымі асобамі маюць прапісаны тэрмін дзеяння або таксама з'яўляюцца бестэрміновымі і не маюць патрэбы ў пераафармленні.
Вы заўсёды можаце звярнуцца па тлумачэнні, а таксама атрымаць актуальную інфармацыю аб паслугах РУП «Белтэлекам» па нумары 123 з гарадскога ці мабільнага тэлефона.
Абавязкова паглядзіце на нашым youtube-канале спецыяльны рэпартаж праграмы «Час высокіх тэхналогій» аб схемах, якія выкарыстоўваюць ашуканцы.
Памятайце: ваша пільнасць – лепшая абарона ад ашуканцаў!