«Мой горад» пашыраецца: цяпер і ў Ляхавічах!

Горад Ляхавічы далучыўся да платформы «Мой горад». Цяпер мясцовыя жыхары могуць усталяваць мабільнае прыкладанне на смартфоны і даведацца ўсё аб лічбавых паслугах свайго горада.

«Мой горад» дапаможа карыстальнікам быць у курсе ўсіх навін і падзей, пазнаёміць з паслугамі і сэрвісамі, даступнымі ў гэтым рэгіёне. На рэсурсе ўжо прадстаўлены больш за 50 арганізацый. Для зручнасці яны структураваны па відах дзейнасці: адміністрацыя горада, актыўны адпачынак і турызм, здароўе і спорт, адукацыя і іншыя. Дзякуючы функцыяналу платформы гараджане могуць знайсці бліжэйшы банк, паліклініку ці кафэ і атрымаць неабходную інфармацыю аб іх. Дадатак таксама змяшчае звесткі аб мясцовых славутасцях, музеях, парках і іншых цікавых месцах. Госці горада змогуць самастойна скласці турыстычны маршрут і пазнаёміцца з самымі цікавымі мясцінамі.

Галоўная асаблівасць платформы – гэта магчымасць зваротнай сувязі з усімі ўдзельнікамі праекта. Карыстальнікі могуць запісацца на прыём у выканаўчы камітэт, дзяржустанову або школу, даведацца пра рэжым працы магазінаў і кафэ, выклікаць аварыйную брыгаду, запланаваць візіт у салон прыгажосці або на СТА. Акрамя таго, мясцовыя жыхары могуць прымаць удзел у гарадскіх апытаннях, выказваць сваё меркаванне і ўносіць прапановы па паляпшэнні гарадской інфраструктуры.

Ляхавічы – 19-ы горад у Беларусі, дзе працуе дадатак, яшчэ 40 рыхтуюцца да запуску.

«Мой горад» – выдатны прыклад таго, як лічбавыя тэхналогіі дапамагаюць палепшыць якасць жыцця людзей і зрабіць горад больш прывабным для мясцовых жыхароў і турыстаў.

Дадатак «Мой горад (Беларусь)» даступны для запампоўкі ў App Store і Google Play. Спіс гарадоў, падлучаных да дадатку прадстаўлены тут.