Напярэдадні цудоўнага свята, 8 Сакавіка, міністр сувязі і інфарматызацыі Канстанцін Шульган уручыў узнагароды жанчынам галіны. Сярод узнагароджаных - і нашы калегі.
Традыцыйная вясновая сустрэча аб'яднала прадстаўніц арганізацый сістэмы Мінсувязі з усіх рэгіёнаў краіны. Канстанцін Шульган цёпла прывітаў удзельніц урачыстага мерапрыемства. Міністр адзначыў прафесійныя поспехі жанчын, іх значны ўклад у дасягненні галіны сувязі, падзякаваў за адданасць сваёй справе, працавітасць і самааддачу.
- Вы дамагаецеся высокіх вынікаў у працы, ствараеце ўтульнасць і гармонію ў доме, які сагравае блізкіх сваёй дабрынёй і душэўным цяплом, - сказаў Канстанцін Шульган. - Жадаю вам моцнага здароўя, сямейнага дабрабыту і выдатнага настрою.
Шчырыя віншаванні прысутным адрасавалі таксама генеральны дырэктар РУП «Белтэлекам» Сяргей Сівадзедаў, генеральны дырэктар РУП «Белпошта» Уладзімір Матусевіч, намеснік генеральнага дырэктара па эканамічных пытаннях РУП "Белтэлекам", старшыня Савета па працы сярод жанчын Таццяна Даньшына.
Кульмінацыяй сустрэчы стала ўручэнне ганаровых узнагарод.
Ганаровай граматай Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь узнагароджаны:
Юркевіч Святлана Віктараўна, намеснік генеральнага дырэктара па персанале і ідэалагічнай рабоце РУП «Белтэлекам»;
Антульская Алена Васільеўна, старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі РУП «Белтэлекам».
Ганаровай граматай Рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў сувязі ўзнагароджаны:
Даньшына Таццяна Уладзіміраўна, намеснік генеральнага дырэктара па эканамічных пытаннях РУП "Белтэлекам";
Трашчынская Наталля Іосіфаўна, старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі Мінскага філіяла РУП "Белтэлекам".
Віншуем нашых калег і ўсіх жанчын галіны з 8 Сакавіка. Жадаем вясновага настрою, аптымізму, натхнення, шчасця і дабрабыту!