«МегаХІТ» і «Лепшае» - новыя каталогі фільмаў сэрвісу «Відэа па запыце» ZALA IPTV

20 красавіка сэрвіс «Відэа па запыце» інтэрактыўнага тэлебачання ZALA папоўніўся новымі каталогамі фільмаў - «МегаХІТ» і «Лепшае».

«МегаХІТ» уключае ў сябе рэйтынгавыя навінкі апошніх гадоў, а ў каталог «Лепшае» ўвайшлі самыя папулярныя фільмы і мультфільмы мінулых гадоў. У іх ліку «Зорныя войны: Скайуокер. Усход», «Халоднае сэрца 2», «Малефiсента: Уладарка цемры», «Пачатак», «Стажор», «Просты план» і інш.

У каталогах прадстаўлены творы сусветна вядомых студый: Warner Bros. Entertainment, Disney, 20th Century, Universal, Sony Pictures Entertainment, Paramount Pictures, Lionsgate.

Пераход да новых падборак фільмаў адбываецца з галоўнага меню інтэрактыўнага тэлебачання ZALA: актуальны пералік відэаматэрыялаў прадстаўлены ў закладцы «Відэатэка» ў папцы «Фільмы».

Кошт аднаго фільма з «МегаХІТа» складае 3,5 рубля, з каталога «Лепшае» - 2,45 рубля. Пасля заказа кантэнт даступны абаненту на працягу 48 гадзін.

Жадаем прыемнага прагляду!