Горад Касцюковічы далучыўся да мабільнага дадатку «Мой горад (Беларусь)» і стаў 7-м населеным пунктам у Магілёўскай вобласці, прадстаўленым на платформе.
Сёння Smart-тэхналогіі ахопліваюць практычна ўсё гарадское асяроддзе: дзяржаўнае кіраванне, адукацыя, жыллёва-камунальныя гаспадаркі, ахова здароўя, вытворчасць і сферу паслуг. Лічбавая платформа «Мой горад» заклікана аб'яднаць самыя запатрабаваныя гарадскія паслугі ў адзіную экасістэму і даць да іх зручны доступ.
«Мой горад» – гэта мабільнае прыкладанне, асноўная функцыя якога – інтэрактыўнае ўзаемадзеянне карыстальнікаў з гарадской інфраструктурай. У Магілёўскай вобласці старт праекту быў дадзены ў 2022 годзе ў г. Бабруйску, потым да яго далучыліся жыхары Магілёва, Шклова, Асіповічаў, Быхава, Клімавічаў. І вось сёння рэсурс стаў даступны ў Касцюковічах. Цяпер мабільны дадатак «Мой горад» працуе ў 66 беларускіх гарадах.
Сэрвіс мае зручны і зразумелы інтэрфейс – інфармацыя структураваная па відах дзейнасці. Можна выбраць раздзел, дзе прадстаўлены ўсе арганізацыі рэгіёна з найбольш папулярнымі сферамі: адпачынак і турызм, паслугі, здароўе і спорт, адукацыя. Тут таксама можна знайсці патрэбныя нумары тэлефонаў, адрасы і іншую даведачную інфармацыю. У дадатку размяшчаюцца навіны, афіша, акцыі і скідкі.
Дзякуючы мабільнай платформе «Мой горад» турысты могуць арыентавацца ў населеным пункце. Дастаткова толькі спампаваць дадатак у App Store і Google Play, каб пачаць карыстацца ўсімі яго перавагамі.
«Мой горад (Беларусь)» – гэта крок наперад да лічбавай будучыні, які робіць гарады больш сучаснымі і зручнымі для сваіх жыхароў. Комплексны праект па аблічбоўцы гарадскога асяроддзя распрацаваны Міністэрствам сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь сумесна з кампаніяй «Белтэлекам» і накіраваны на павышэнне камфорту і якасці жыцця гараджан.
У напаўненні платформы могуць узяць удзел розныя суб'екты гаспадарання. Для ўдзелу неабходна пакінуць заяўку на сайце: moygorod.by ці звярнуцца ў сервісны цэнтр «Белтэлекам».